Приём в Ушачах С.А.Догеля

Общество

 

У аўторак прыём грамадзян і юрыдычных асоб праводзіў старшыня камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Віцебскага аблвыканкама Сяргей Аляксандравіч Догель.P1150189

Дырэктар КУСГП “Кублічы” Аляксандр Васільевіч Есіпаў звяртаўся ад імя ўсяго калектыву і перш за ўсё падзякаваў за выдзяленне “Амкадора”, які заняты на падрыхтоўцы кампосту. Просьбы ж датычыліся вытворчых праблем. У гаспадарцы катастрафічна не хапае прапашных трактароў, кормаўборачнай тэхнікі, не атрымалі шын на колы, і галоўнае, няма чым садзіць і ўбіраць бульбу, пад якую запланавана 75 гектараў. Яшчэ адно грунтоўнае пытанне датычылася грошай на вытворчую базу аграгарадка Кублічы, як вядома, у мінулым годзе на гэтыя мэты сродкі не паступалі.

Сяргей Аляксандравіч заўважыў, што не ў яго стылі даваць пустыя абяцанні, таму адразу сказаў, што прапашны трактар “Кублічам” будзе, калі ўдасца атрымаць на вобласць запланаваную колькасць тэхнікі. З бульбасаджалкай пытанне вырашылася станоўча, “Кублічы” ўключаны дадаткова на яе атрыманне, праўда, з дзвюма ўмовамі – трэба ўнесці першапачатковы ўзнос, па-другое, і гэта галоўнае, гаспадарцы неабходна тэрмінова знайсці пасадачны матэрыял. С.А.Догель падказаў і некалькі канкрэтных адрасоў гаспадарак, дзе можна дамовіцца на насенне бульбы, а таксама на яе збыт. Ён адзначыў, што бульба зноў будзе вельмі запатрабаванай культурай, таму ёй трэба займацца ўсур’ёз.

Адказаў Сяргей Аляксандравіч і пра лёс вытворчай базы аграгарадкоў мінулага года. Зараз вырашаецца пытанне на атрыманне вобласцю 100 мільярдаў крэдытных рэсурсаў менавіта на вытворчыя аб’екты аграгарадкоў 2009-2010 гадоў.

Вельмі канкрэтныя і, галоўнае, на карысць сельскай гаспадаркі раёна даваў адказы Сяргей Аляксандравіч, ставіў такія ж дакладныя задачы. Ён адзначыў добра наладжаную работу са зваротамі грамадзян старшыні райвыканкама А.А.Кавалёнка і яго першага намесніка, начальніка райсельгасхарча А.Я.Вайцянкова. Сяргей Аляксандравіч ведаў, што было запісана папярэдне яшчэ два чалавекі, якія цікавіліся пытаннямі выпасу сваёй жывёлы, аднак не прыйшлі, таму што атрымалі здавальняючыя адказы раённай улады.

 

В.КАРАЛЕНКА. На здымку:

падчас прыёму.

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *