Трактора на техосмотр

Общество

У маі будзе праводзіцца дзяржтэхагляд трактароў і прычэпаў да іх, што знаходзяцца ў асабістым карыстанні жыхароў раёна. Асноўныя патрабаванні да тэхнікі: яна павінна быць чыстай, мець спраўную тармазную сістэму, светлавыя прыборы і сігналізацыю, пафарбаваны дзяржаўны знак, годную да эксплуатацыі і па тэхнічных характарыстыках хадавую гуму. Таксама са светлавой сігналізацыяй, дзяржаўным нумарным знакам і яго падсветкай павінен быць прычэп, абавязкова страховачны ланцуг. На колавых трактарах (класа 1,4 т і вышэй), працуючых з прычэпамі, павінен быць устаноўлены знак “Аўтацягнік”, у транспартным сродку знаходзіцца медыцынская аптэчка, вогнетушыцель, знак аварыйнага прыпынку.

Аднак, правяраецца не толькі тэхніка, але і наяўнасць у трактарыстаў медыцынскай даведкі і страхавога поліса. Акрамя гэтых дакументаў пры сабе трэба мець пашпарт, пасведчанне трактарыста-машыніста з дазволенымі адзнакамі на права кіравання дадзенай катэгорыяй машын, рэгістрацыйны дакумент (тэхнічны пашпарт).

Тэхагляд пройдзе па наступным графіку: 10 мая ў 17.00 – Глыбачанскі, у 18.00 – Вяркудскі, у 19.00 – Сарочынскі сельсаветы, 11 мая ў 17.00 – Жарскі, у 18.00 – Ушацкі сельсаветы, 19.00 – г.п.Ушачы, 13 мая ў 17.00 – Кубліцкі, у 19.00 – Вялікадолецкі сельсавет.

Збор за правядзенне тэхагляду трактара складае 0,2 базавай велічыні, трактарнага прычэпа – 0,1 базавай велічыні і пералічаецца на разліковы рахунак 3602328000002, код плацяжу 03002. Пры кожным паўторным тэхаглядзе, калі транспартны сродак па якіх-небудзь прычынах не прайшоў тэхагляд, зборы аплачваюцца паўторна. У выпадку няспраўнасці трактара або пры яго працяглым захоўванні ўладальнік павінен падаць у інспекцыю пісьмовую заяву аб пераносе тэхагляду з прадстаўленнем тэхнічнага пашпарта на транспарт.

Пасля ўхілення няспраўнасці або зняцця машыны з захоўвання, а таксама аплаты ўстаноўленай сумы збору, уладальнік прадстаўляе яе на тэхагляд.

За несвоечасовую рэгістрацыю, перарэгістрацыю ці непрадстаўленне транспартнага сродку без уважлівых прычын, а таксама за кіраванне сродкам, які не прайшоў тэхагляд, на вадзіцеля накладаецца штраф у памеры да дзвюх базавых велічынь.

І.ПУХАЛЬСКІ,

начальнік інспекцыі дзяржтэхнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *