Военным быть престижно!Высшие военные учебные заведения ждут будущих офицеров.

Общество

Прафесія ваеннага заўсёды ўваходзіла ў лік самых запатрабаваных і прэстыжных. У апошні час беларуская армія робіць стаўку не на колькасны састаў сваіх войскаў, а на якасны, а таму і стаіць патрэба ў кваліфікаваных афіцэрскіх кадрах. Ушацкі раён кожны год дэлегуе прадстаўнікоў у адпаведныя навучальныя ўстановы, галоўнай з якіх з’яўляецца Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь. На сённяшні дзень у кузні ваенных кадраў 7 факультэтаў: агульнавайсковы, ракетных войскаў і артылерыі і падрыхтоўкі спецыялістаў ракетна-артылерыйскага ўзбраення, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, авіяцыйны, ваеннай разведкі, унутраных войскаў. Тэрмін навучання на ўсіх факультэтах, акрамя авіяцыйнага, – 4 гады, будучыя спецыялісты ваеннай авіяцыі навучаюцца на год больш. Навучэнцы акадэміі забяспечваюцца бясплатным пражываннем, харчаваннем і абмундзіраваннем. Пражыванне ў казарме з’яўляецца абавязковай умовай для курсантаў першага і другога гадоў навучання. Ад таго, на якім курсе вучыцца будучы афіцэр, залежыць і памер грашовага забеспячэння. Атрымаць ваенныя спецыяльнасці можна і ў іншых навучальных установах. Абаронцаў айчынных рубяжоў рыхтуе інстытут пагранічнай службы, ваенных медыкаў рыхтуюць на адпаведным факультэце Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Таксама яшчэ шэсць вышэйшых устаноў Рэспублікі Беларусь маюць ваенныя факультэты. Беларускія юнакі маюць магчымасць паступаць і ў ваенныя акадэміі і ўніверсітэты Расійскай Федэрацыі.

У мінулым годзе двое ўшачан абралі для сябе прафесію ваеннага. Ілья Аніскевіч навучаецца на першым курсе Ваеннай акадэміі і з’яўляецца выдатнікам, асвойвае новыя для сябе веды на ваенным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і першакурснік Дзмітрый Пратасевіч. Паспяхова прадаўжаюць вучобу ў Ваеннай акадэміі Раман Первянёнак і Канстанцін Апёнак з Ушач, Віталь Шэндзель з вёскі Салонец. Магчыма, хтосьці з сёлетніх выпускнікоў таксама абярэ для сябе гэтую прафесію. Для будучых абітурыентаў ёсць і вызначаны парадак. Узрост іх павінен быць ад 17 да 21 года. Трэба падаць заяву ў ваенны камісарыят па месцы жыхарства да 1 красавіка бягучага года, а да 10 красавіка прайсці ў ваенкамаце папярэдні прафесійны адбор (камісія ацэньвае стан здароўя, фізічную падрыхтоўку і прафесійна-псіхалагічную накіраванасць асобы). Потым неабходна здаць цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай (рускай) мове, матэматыцы і фізіцы, а пасля прайсці канчатковы прафесійны адбор камісіяй абласнога ваенкамата.

З усімі пытаннямі, звязанымі з паступленнем у ваенныя навучальныя ўстановы, вы можаце звярнуцца ў раённы ваенкамат ці па тэлефоне 2-99-01.

У.ПАЛЬЧЭХ, ваенны камісар Ушацкага раёна.



1 комментарий по теме “Военным быть престижно!Высшие военные учебные заведения ждут будущих офицеров.

  1. «из хорошего железа не делают гвоздей, любимых сыновей не отдают в солдаты» (китайская поговорка) 😉

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *