Депутат областного Совета депутатов С.А.Данилович посетил Ушачский овощесушильный завод и провёл приём гражадн

Общество

Наш дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, генеральны дырэктар Віцебскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Аляксандравіч Даніловіч часта наведвае Ушацкі раён як па вытворчых пытаннях, так і ў ходзе дэпутацкай дзейнасці. У канцы мінулага тыдня С.А.Даніловіч прыняў удзел у рабоце сесіі раённага Савета дэпутатаў, правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях, а таксама сустрэўся з калектывам агароднінасушыльнага завода і пазнаёміўся са станам спраў на прадпрыемстве.

Дырэктар прадпрыемства А.У.Шчуко паказаў С.А.Даніловічу, які, дарэчы, упершыню наведаў завод, работу новай лініі па разліве мінеральнай вады і напіткаў. У гэты дзень  з канвеера сыходзілі бутэлькі з ліманадам “Бураціна”, а вось “Вечалле” наш дэпутат дэгуставаў і раней.

– Лічу, што ўшацкая мінеральная вада займае вельмі дастойнае месца сярод усіх сваіх канкурэнтаў. На мой асабісты погляд яна толькі крыху ўступае “Баравой”.

С.А.Даніловіч быў прыемна ўражаны абстаноўкай спраў на агароднінасушыльным заводзе. “Вы на правільным шляху развіцця, не губляйце пазіцыі і гэтак жа актыўна заваёўвайце свайго пакупніка”, – адзначыў напрыканцы сустрэчы дэпутат.

На прыём грамадзян да С.А.Даніловіча запісалася трое наведвальнікаў. Адно пытанне было прыватным, і Сяргей Аляксандравіч пасля знаёмства са справай даў не толькі кампетэнтны адказ, але і свае парады як чалавек. Па двух грамадскіх зваротах ад дэпутата прасілі дапамогі ў рамонце дарогі да могілак і будаўніцтве. Трэба зазначыць, што дэпутат добра валодае сітуацыяй спраў у розных галінах дзейнасці, слоў на вецер не кідае, абяцае дапамагчы толькі там, дзе можа. Напрыклад, у зборы сродкаў на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Прарыў”. Гэтае пытанне паўстала падчас сесіі раённага Савета дэпутатаў, на якой асноўным разглядалася пытанне аб святкаванні 70­годдзя Вялікай Перамогі. Дарэчы, Сяргей Аляксандравіч аказаўся дасведчаным і ў гераічным мінулым нашага краю.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *