Как правильно заготавливать берёзовый сок?

Экология

У адпаведнасці з Лясным кодэксам і Законам Рэспублікі Беларусь “Аб раслінным свеце” грамадзяне могуць нарыхтоўваць драўняныя сокі бясплатна на ўчастках лесу, вызначаных для гэтых мэт юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку (атрымаць такую інфармацыю можна ў лясніцтве па месцы жыхарства). Пры ажыццяўленні нарыхтоўкі бярозавіка важна выкананне наступных правілаў. Колькасць падсочных адтулін залежыць ад дыяметра дрэва: пры дыяметры 20­26 см – адна адтуліна, 27­34 см – дзве, 35­40 см – тры, звыш 40 см – чатыры. Каналы для падсочных адтулін свідруюцца з некаторым ухілам уніз, іх дыяметр павінен складаць адзін см, а глыбіня – два­тры см без уліку таўшчыні кары. У падрыхтаваную адтуліну для сцёку соку ўстанаўліваецца жалабок, выраблены з нержавеючай сталі ці са свежазрэзаных парасткаў ляшчыны, клёну, ліпы даўжынёй 12­20 см. Пад жалабкамі ўстанаўліваюцца соказборнікі – шкляныя ці эмаліраваныя ёмістасці, поліэтыленавыя мяшкі і інш. Новая адтуліна павінна быць прасвідравана на адлегласці не меней 20 см ад старой. Сок збіраюць па меры напаўнення соказборнікаў, але не радзей аднаго раза ў суткі. Пасля заканчэння сезона падсочкі жалабкі здымаюць, а адтуліны закрываюць драўляным коркам і замазваюць варам, садовай маззю ці глінай з вапнай або жывіцай, якая змяшчае 15­20 працэнтаў драўнянага вугалю.

Звяртаю вашу ўвагу, што існуюць тэрыторыі, на якіх нарыхтоўка драўняных сокаў забараняецца: гарадскія, курортныя лясы і лесапаркавыя часткі зялёных зон; прыбярэжныя палосы; палосы адводу транспартных і камунікацыйных ліній; населеныя пункты; дэндралагічныя паркі, батанічныя сады; месцы рассялення дзікіх жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь; зоны санітарнай аховы курортаў; гісторыка­культурныя запаведнікі, мемарыяльныя паркі, археалагічныя помнікі; тэрыторыя санаторыяў, дамоў адпачынку, курортаў і ўстаноў аховы здароўя; месцы масавага адпачынку насельніцтва.

А.ІВАНОЎ, намеснік  начальніка Полацкай міжраённай інспекцыі  жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *