Свободные вакансии в Ушачском районе в июне

Общество

2 красавіка Прэзідэнт Беларусі А.Р.Лукашэнка падпісаў Дэкрэт №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, закліканы стымуляваць працаздольнае насельніцтва краіны да працоўнай дзейнасці. Вось толькі заняцца карыснай справай паспяшаліся далёка не ўсе. Між тым, свабодныя працоўныя месцы як па краіне, так і ў нашым раёне ёсць.

Так, на 16 чэрвеня ў арганізацыях і на прадпрыемствах Ушаччыны налічвалася больш за два дзясяткі вакансій. У прыватнасці, ААТ “Ушацкі райаграсэрвіс” запрашала да сябе бухгалтара, загадчыка майстэрнямі, дворніка (прыблізная заработная плата па 2,1 мільёна рублёў), аператара машыннага даення (3,5 мільёна); КУСГП “Глыбачаны” – галоўнага агранома, галоўнага заатэхніка (па 4,5), заатэхніка і ветэрынарнага фельчара (па 3,2); Ушацкае ПМС – вадзіцеля аўтамабіля (3,1), машыніста бульдозера (3,9), машыніста экскаватара, трактарыста (па 4,1 мільёна); райспажыўтаварыства – грузчыка, кладаўшчыка (па 2,1), прадаўца (2,5); ПМК­66 – цясляра і муляраў (па 5 мільёнаў рублёў), машыніста экскаватара (4), машыніста комплексу па прыгатаванні растворабетонных сумесяў (3,5 мільёна), электраманцёра (3) і вытворцу работ (4); ТАА “Форэстгандаль” – зборшчыкаў вырабаў з драўніны (2,1). А з 29 чэрвеня ў Плінскі яслі­сад на час водпуску асноўнага работніка тэрмінова патрэбен повар.

Мы працягнем знаёміць нашых чытачоў з існуючымі на Ушаччыне вакансіямі. Самастойна ж атрымаць гэтую інфармацыю можна ў аддзеле сацыяльна­працоўных адносін і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па нумарах 2­78­57, 2­73­51 ці на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *