Ясли-сад №4 г.п.Ушачи нуждается в спонсорской помощи для приобретения мебели для малышей

Общество

Хутка хлопчыкі і дзяўчынкі Ушаччыны сядуць за парты школьных аўдыторый, прыйдуць у дашкольныя ўстановы, дзе за лета многае зроблена па забеспячэнні ўтульнасці і камфорту. Найбольш істотныя змены сёлета чакалі яслі-сад №4 г.п.Ушачы, дзе зараз праводзіцца капітальны рамонт. У яго каштарыс увайшлі замена даху, аконных і дзвярных блокаў, уцяпленне сцен, афарбоўка памяшканняў, замена сантэхнічнага і электраабсталявання. На ўсе гэтыя работы з бюджэту было выдзелена 4,8 мільярда рублёў. Плануецца, што дашкольная ўстанова будзе ўведзена ў эксплуатацыю да 1 кастрычніка бягучага года.

Разам з тым, існуе адна праблема: мэбля для дзіцячага садка набывалася аж у 1982 годзе і з’яўляецца абсалютна не прыдатнай для далейшага выкарыстання. У сувязі з недастатковым аб’ёмам фінансавання набыццё неабходных рэчаў не ўяўляецца магчымым. У гэтай сітуацыі застаецца спадзявацца толькі на дабрачыннасць грамадзян, работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, якія змогуць аказаць спонсарскую дапамогу для набыцця новай мэблі для садка.

Фінансавыя сродкі можна накіраваць на разліковы рахунак аддзела адукацыі, спорту і турызму Ушацкага райвыканкама: р/р 3642328001319, УНП 300006899, філіял №216 ААТ “АБ Беларусбанк” г.Полацка, МФА 648 з абавязковай паметкай “Для ясляў-сада №4 г.п.Ушачы”. Юрыдычны адрас: 211524, г.п. Ушачы, вул.Ленінская, д.12, кантактныя тэлефоны:
8 (02158) 2-78-37, 2-76-18, 2-70-40 (факс).

А.КАСІЧ, метадыст аддзела адукацыі,спорту і турызму райвыканкама.



1 комментарий по теме “Ясли-сад №4 г.п.Ушачи нуждается в спонсорской помощи для приобретения мебели для малышей

  1. Скажите, а можно ли сделать процедуру закупки мебели прозрачной? Чтобы мы все знали, на что именно был потрачен каждый пожертвованный рубль? Из разговоров сделала вывод, что многих смущает перевода денег на счёт отдела образования, а не конкретному учреждению.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *