Можно ли охотиться на копытных в период запрета на посещение лесов?

Ваш вопрос - наш ответ

Сезон палявання на вадаплаваючую дзічыну зноў перанесены на пазнейшы тэрмін па прычыне сухога надвор’я з мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў. А вось пра анансаванае раней паляванне на капытных жывёл, якое пачалося 20 жніўня, нічога не гаворыцца. Тым часам яшчэ дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Дык ці можна ўсё ж такі паляваць на лася і аленя?

На гэтае пытанне, якое цікавіць многіх нашых чытачоў, нам адказаў  намеснік начальніка Лепельскай міжраённай інспекцыі жывёльнага і расліннага свету Сяргей Мікалаевіч ЯРМАКОЎ:

– Тэрміны палявання на капытных не пераносіліся. Як і прыгадвалася раней, згодна Правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання здабываць лася, высакароднага і плямістага аленя, лань можна  з 20 жніўня па 30 верасня. Так, забарона яшчэ дзейнічае, але наведваць лясы, прылягаючыя да іх тэрыторыі могуць асобы, якія займаюцца вядзеннем лясной гаспадаркі. А паколькі на капытных палююць у прысутнасці прадстаўнікоў адпаведных структур (егераў), то і паляванне дазволена.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *