Платите кредит и коммунальные платежи без очереди. Интернет-банкинг и М-банкинг сэкономят ваше время

Калейдоскоп

Часта ў аддзяленнях банкаў можна назіраць такую карціну – кліенты стаяць у чарзе да касы банка, калі побач пустуе інфакіёск, праз які можна ажыццявіць любыя аплаты – ад камунальных да пагашэння крэдытаў. Больш таго, усё гэта можна зрабіць праз інтэрнэт-­банкінг і М­-банкінг на сваім камп’ютары або мабільным тэлефоне. Супрацоўнікі “Беларусбанка” не маглі не запытацца, чаму людзі імкнуцца аплаціць паслугі праз касіра. І пачулі такі адказ – у бухгалтэрыях па месцы працы грамадзян адмаўляюцца прымаць для льгатавання падаходнага падатку карт­чэкі з інфакіёскаў або іншыя дакументы, што пацвярджаюць аплату, а патрабуюць менавіта квітанцыю з пячаткай банка. Гэта няправільна. Такія факты сведчаць пра няведанне бухгалтарамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. У пункце 2 артыкула 166 Падатковага кодэксу Рэспублікі Беларусь напісана, што маёмасны падатковы вылік прадастаўляецца плацельшчыку на аснове дакументаў, якія пацвярджаюць пагашэнне крэдытаў банкаў Рэспублікі Беларусь, уключаючы працэнты па іх, у якіх павінна быць указана прозвішча, імя, імя па бацьку, сума і дата аплаты, прызначэнне плацяжу (нумар крэдытнага дагавору, сума пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце і працэнтаў). Ва ўсіх дакументах, якія пацвярджаюць аплату крэдыту незалежна ад таго, якім шляхам рабілася аплата, нормы заканадаўства захаваны і адпаведна, павінны прымацца для атрымання падатковага выліку.

Хачу ўдакладніць, што кліенты могуць аплаціць крэдыты ў інфакіёсках плацежнымі картамі любых банкаў нашай краіны. Камісійны збор пры гэтым не бярэцца. А сетка інфакіёскаў толькі “Беларусбанка” даволі шырокая, у якіх плацяжы ажыццяўляюцца як наяўным, так і безнаяўным шляхам. І ўстаноўлены яны ў гарпасёлку ў месцах з найбольш масавым наведваннем людзей: магазіны “На Віцебскай”, “Абутак”, непасрэдна ў цэнтры банкаўскіх паслуг.

Дарэчы, для кліентаў, у якіх няма дома камп’ютараў, “Беларусбанк” прапаноўвае яшчэ адзін спосаб пагашэння крэдыту праз сістэму інтэрнэт­банкінга. У аперацыйнай службе ЦБП №221 у г.п. Ушачы арганізавана мультыкарыстальніцкае рабочае месца, на якім можна прайсці навучанне па карыстанні інтэрнэт­банкінгам, самастойна зрабіць безнаяўны разлік. У кліенцкай зале працуе кансультант, які адкажа, як ажыццявіць плацеж праз інфакіёск, ці дапаможа гэта зрабіць.

Карыстайцеся сучаснымі спосабамі аплаты плацяжоў, гэта значна зэканоміць ваш час, паколькі аплачваць плацяжы праз інтэрнэт-­банкінг ці М-­банкінг можна ў любы час сутак і незалежна ад таго, дома вы ці недзе ў дарозе.

Ж.ШАЎЧЭНКА, дырэктар ЦБП №221 ААТ “ААБ “Беларусбанк”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *