На вопросы читателей во время «прямой линии» ответил главный врач центральной районной больницы Сергей Моисеев

Общество

У сераду “прамую лінію” з чытачамі газеты правёў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Сяргей Анатольевіч Маісееў. Тэлефанаванняў было няшмат, аднак паступіўшыя пытанні хвалююць не толькі тых, хто тэлефанаваў, але і больш шырокае кола чытачоў. Даём адказы на іх.

Два пытанні пераклікаліся і датычыліся праблем з эндакрыннай сістэмай. Хоць у мужчыны і жанчыны, якія патэлефанавалі на лінію, зусім розныя віды захворванняў – цукровы дыябет і некалькі вузлоў на шчытападобнай залозе, абодва пацыенты хацелі б абследавацца ў вузкіх спецыялістаў – эндакрынолагаў, таму пыталіся, чаму няма такога ўрача, а таксама інфармацыі аб прыездзе спецыялістаў, і па якім прынцыпе ідзе адбор хворых, што трапляюць на кансультацыю ўрачоў­эндакрынолагаў.

– У паліклініцы Ушацкай бальніцы няма ўрача­эндакрынолага, паколькі разлік штатных адзінак залежыць ад колькасці насельніцтва раёна, а яго для гэтага недастаткова. Аднак разам з тым хачу зазначыць, што эндакрынолаг – гэта тэрапеўт з адпаведнай спецыялізацыяй. Нашы ўчастковыя тэрапеў­ты валодаюць неабходным узроўнем падрыхтоўкі, каб весці і кансультаваць хворых з эндакрыннымі праблемамі. Пры неабходнасці даюць накіраванні ў абласны дыягнастычны ці эндакрынны цэнтры. Менавіта такая ж сістэма (накіраванне ў спецыялізаваныя цэнтры пры неабходнасці) і ў паліклініках буйных гарадоў і абласнога цэнтра.

Што датычыцца запісу да ўрача эндакрынолага ва Ушацкай паліклініцы, то запісвае на прыём прыезджых вузкіх спецыялістаў менавіта ўчастковы тэрапеўт, які вядзе хворага, ведае яго праблемы, бачыць мэтазгоднасць узгаднення курсу лячэння.

Мужчына прасіў даведацца, ці на платнай аснове робіцца выдаленне катаракты ў Наваполацкай ці Віцебскай бальніцах.

– Аперацыя праводзіцца бясплатна. Могуць быць выключэнні пры выбары па жаданні пацыента матэрыялаў неайчыннай вытворчасці. Больш падрабязную інфармацыю трэба атрымліваць па месцы правядзення аперацыі.

Яшчэ адно пажаданне паступіла да галоўнага ўрача бальніцы на наш сайт. Заяўніцы не падабалася, што на прыёме ў жаночай кансультацыі акрамя ўрача знаходзяцца дзве медыцынскія сястры і санітарка.

– Пацыенты павінны разу­мець, што кабінет жаночай кансультацыі – гэта працоўнае месца ўрача­гінеколага, а таксама акушэркі, якая вядзе цяжарных жанчын, медыцынскай сястры і санітаркі, якая абслугоўвае гэты кабінет. Іх прысутнасць там абавязкова. Аднак ёсць магчымасць атрымаць кансультацыю ўрача­гінеколага індывідуальна, але на платнай аснове. Для гэтага звяртайцеся ў рэгістратуру, якая накіруе для заключэння дагавора на платную паслугу.

Вольга КАРАЛЕНКА.



1 комментарий по теме “На вопросы читателей во время «прямой линии» ответил главный врач центральной районной больницы Сергей Моисеев

  1. «кабінет жаночай кансультацыі – гэта працоўнае месца»… Интересно, почему же в медцентрах даже не всегда медсестра сидит на этом «трудовом посту», а появляется только при вызове врача? Не говоря уже о другом персонале… Тем более всем женщинам нашего района известны ситуации, когда вещи интимного характера разносятся тем же персоналом по всему горпосёлку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *