Скоро и в Веркудах будет храм

Общество

У красавіку ў Дубраўцы па ініцыятыве дырэктара КУСХП “Дубраўка” Б.Т.Юргенса ўстаноўлены купал праваслаўнага малітвеннага дома Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Сам купал выраблены майстрам з Цётча Юрыем Аркадзьевічам Паповым, які, дарэчы, непасрэдна прысутнічаў пры яго ўстаноўцы на прыстасаваны пад малітвенны дом будынак.

Узвядзенне купала праходзіла з ўдзелам благачыннага Ушацкага раёна свяшчэнніка Вячаслава. Ён адслужыў чын асвячэння купала і акрапіў яго святой вадой. Зараз ідзе ўнутраная апрацоўка памяшкання малітвеннага дома. Мясцовыя жыхары, якія прысутнічалі пры гэтым, вельмі дзякавалі Б.Т.Юргенсу і свяшчэнніку Вячаславу за гэтую добрую і патрэбную справу, выказвалі пажаданне, каб ён хутчэй адкрыўся для прыхаджан. Б.Т.Юргенс паабяцаў не марудзіць з адкрыццём.

А.ПАШКОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *