В Ушачском районном комитете БРСМ новый лидер

Общество

Як сцвярджае лозунг: кадры вырашаюць усё. Асабліва калі работнік энергічны, мэтанакіраваны, крэатыўны. Усімі гэтымі якасцямі валодае першы сакратар райкама БРСМ Р.Півульская. На такую адказную пасаду Рыта была назначана 15 сакавіка – і за гэты час паспела многае зрабіць для арганізацыі вольнага часу моладзі Ушаччыны.

Мафія… Без крыміналу

“Цана памылкі – нечае жыццё. Вы самі выбіраеце, каму верыць, а каму – не”. Падобнымі словамі па суботах у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці пачынаюцца гульні ўсімі вядомай “Мафіі”, ініцыятарам правядзення якіх на Ушаччыне стаў райкам БРСМ.

Першы тур гэтай псіхалагічнай ролевай гульні прайшоў 9 красавіка і сабраў дзве каманды па 10 чалавек з ліку вучняў Ушацкай школы. Трэба было бачыць, з якіх захапленнем маладыя людзі шукалі сярод ігракоў прадстаўнікоў мафіі, мірных жыхароў! І, трэба сказаць, рабілі гэта на дастаткова высокім узроўні. Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі, а пераможцы – імі сталі Анастасія Станько і Алівія Балаган – салодкімі падарункамі ад райкама БРСМ. Выдатным падарункам для школьнікаў стала ў гэты вечар дэманстрацыя расійскага фантастычнага фільма “Мафія: гульня на выжыванне”.

Як расказала першы сакратар райкама БРСМ Р.Півульская, падобныя гульні на Ушаччыне плануецца праводзіць кожны тыдзень. Да ўдзелу ў іх запрашаюцца не толькі школьнікі, але і працоўная моладзь. Выказаць адпаведнае жаданне юнакі і дзяўчаты могуць па нумары 5­77­84.

Міс фота БРСМ

На працягу некалькіх дзён красавіка многія ўшачане, найперш з ліку моладзі, “штурмавалі” сацыяльныя сеткі “ВКонтакте”. Нагодай для такой актыўнасці стала правядзенне Віцебскім абкамам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі традыцыйнага інтэрнэт­конкурсу “Міс фота БРСМ”. Адметна, што ўдзел у ім прынялі адразу тры прадстаўніцы Ушацкага раёна: Дар’я Мяжуй з ЖКГ, выпускніца Арэхаўскай школы Марыя Мудрак і мінулагодняя пераможца ўзгаданага конкурсу Улада Коршун з Ушацкай школы. Падтрымаць дзяўчат шляхам адкрытага галасавання мог любы жадаючы – і такую магчымасць выкарысталі многія. Усяго прыгажосць канкурсантак­, актывістак БРСМ ацанілі больш за 7 тысяч чалавек. Прыемна, што ўсе ўшачанкі падчас галасавання выглядалі вельмі дастойна, а Улада зноў аказалася ў ліку лепшых і была ўзнагароджана заахвочвальным прызам ад арганізатараў конкурсу.

Лідар – новае пакаленне

Рэгіянальны конкурс пад такой назвай прайшоў днямі ў Докшыцах. За званне лепшага лідара пярвічнай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі змагаліся прадстаўнікі шасці раёнаў Віцебскай вобласці, у тым ліку Ушацкага. У склад нашай каманды ўвайшлі найбольш актыўныя і ініцыятыўныя вучні Ушацкай школы на чале з Галінай Бурак. І хоць выступленне нашых юных землякоў пераможным не стала, станоўчых эмоцый і новых ідэй па выніках конкурсу юнакі і дзяўчаты атрымалі нямала. Дома ж іх  чакаў прыемны сюрпрыз – салодкі падарунак ад райкама БРСМ.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *