Ушачские пляжи готовятся к купальному сезону. Четыре водоёма уже обследованы водолазами

Общество

Пачынаецца купальны сезон, і ўшацкія пляжы актыўна рыхтуюцца да прыняцця адпачываючых. У суботу чатыры вадаёмы былі абследаваны вадалазамі – допуск спецыялістаў атрымалі пляжы на рацэ Ушача, азёрах Вечалле і Чаравэчча, а таксама месца адпачынку ля аграсядзібы “Мікалаеўскі пасад” на возеры ў Сержанах. У хуткім часе будуць абследаваны пляжы лагера “Турасполле” на рацэ Дзіва і санаторыя “Лясныя азёры” на Должыцы. З мінулай суботы ўжо пачалі несці сваю вахту на Вечаллі работнікі выратавальнага паста, а камунальная служба заканчвае работу над добраўпарадкаваннем пляжаў, рыхтуючы іх да афіцыйнай прыёмкі.

Хутка берагі нашых рэк і азёр запоўняць адпачываючыя, а таму дарэчы будзе нагадаць асноўныя правілы бяспекі падчас знаходжання на вадаёмах. Забараняецца купацца ў непрызначаных для гэтага месцах: кар’ерах, саджалках, пажарных вадаёмах і г.д., распіваць на пляжы спіртныя напіткі і заходзіць у ваду ў стане ап’янення. Нельга пакідаць ля вадаёмаў дзяцей без нагляду дарослых. Смяротную небяспеку для жыцця ўяўляе плаванне на плытах, дошках, камерах і іншых падобных сродках – усе, напэўна, памятаюць мінулагоднюю трагедыю ў Сенненскім раёне, калі на саджалцы падчас плавання на плыту патанула трое дзяцей.

Хочацца спадзявацца, што надыходзячы летні сезон прынясе ўшачанам толькі станоўчыя эмоцыі.

Э.ВЕРТАШОНАК, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *