Каждый год подразделения по чрезвычайным ситуациям выезжают на ликвидацию гнёзд шершней

Cлужба-101

Штогод падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях выязджаюць на ліквідацыю гнёзд шэршняў: у 2012 годзе было 24 выезды, у 2013 – 16, 2014 – 11. Гэтыя насякомыя ўяўляюць сапраўдную небяспеку для людзей, паколькі пры ўкусе ў рану трапляе да 2 міліграмаў яду. Нават у дарослага чалавека можа развіцца ацёк і наступіць ўдушша з цяжкай алергіяй, што можа прывесці да лятальнага зыходу.

Таму перш за ўсё трэба быць вельмі ўважлівым у месцах магчымай іх прысутнасці: квітнеючая расліннасць і кусты, пашкоджаныя дрэвы з выцякаючым сокам, фрукты, ягады. Будаўнічым матэрыялам для гнязда шэршняў з’яўляюцца старыя і трухлявыя пні, дрэвы. Калі такога паблізу дома шмат, то варта перыядычна правяраць гарышчы і іншыя цяжкадаступныя месцы.

Пазбавіцца ад гняздоўя шэршняў можна і самастойна. Для знішчэння асобных насякомых можна зрабіць пастку з атручанай прынадай. Для гэтага можна ўзяць пластыкавую бутэльку з абрэзаным верхам, які кладзём зверху па прынцыпе чарнільніцы­невылівайкі, пастку фарбуем у жоўты колер і наліваем любы салодкі раствор ці проста мыльную ваду, каб яна не даставала да краю 3­4 сантыметры. На сярэдзіне пасткі мацуем пластыкавы цыліндр, у які кладзём прынаду з печані, рыбы. Пастку вешаем ля гнязда ці ў месцах, якія часта наведваюцца насякомымі. Эфектыўнымі з’яўляюцца і атручаныя якімі­небудзь хімікатамі прынады.

Можна самастойна знішчыць гняздо вос, шэршняў, аднак папярэдне абавязкова закрыўшы ўсе ўчасткі цела шчыльнай тканінай.

Калі вы не можаце справіцца з гняздом шэршняў, можна выклікаць выратавальнікаў па нумарах 101, 112. Адзін час работы спецыяліста, калі вы прыехалі за ім на сваім транспарце, складае 90 тысяч рублёў. Таксама трэба загадзя набыць два флаконы дыхлафосу.

І калі вас усё ж укусіў шэршань, трэба апрацаваць месца ўкусу сумессю нашатырнага спірту з вадой, слабым растворам марганцоўкі або спіртам, гарэлкай. Прыкласці да месца ўкусу халодны прадмет, пры з’яўленні ацёку праняць антыгістамінныя прэпараты: дымедрол, тавегіл, супрасцін, дыпразін, фенкарол, ціпрагептадзін ці дыазалін. Для пажылых людзей і дзяцей лепш прымяняць апошні. Пры з’яўленні тэмпературы выпіць жарапаніжаючыя, піць многа вадкасці. Калі ж ацёк павялічваецца, трэба тэрмінова звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Д.ЛЁЛЯ, намеснік начальніка Ушацкага РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *