Санаторий «Лесные озёра» привлекает чистой экологией, комфортными условиями, а также современными медицинскими услугами, которые доступны всем желающим

Ушаччина туристическая

“Прыехалі адпачываць у “Лясныя азёры” ўсёй сям’ёй. Уражаны не толькі чыстай экалогіяй, а і камфортнымі ўмовамі, сучаснымі медыцынскімі паслугамі і даволі прымальнымі цэнамі! Вельмі падабаецца і ёсць чым заняцца тут дзецям”, – падзяліўся сваімі ўражаннямі жыхар Мінскай вобласці Ігар Мазановіч. І такія водгукі даводзіцца чуць літаральна ад усіх, хто пабываў у нашай здраўніцы.Санаторый “Лясныя азёры” – візітоўка Ушацкага раёна. Дзякуючы яго дзейнасці ў нас падтрымліваецца паказчык па экспарце турыстычных паслуг. Размяшчаецца гэты цудоўны “астравок здароўя” ў экалагічна чыстай курортнай зоне, у акружэнні хваёвага лесу, ля азёр Должыца і Баркоўшчына, утвораных шасцю крыніцамі ўнікальных мінеральных вод. Апошнія, дарэчы, валодаюць надзвычайнымі лячэбнымі ўласцівасцямі, за што так любяць наведваць здраўніцу не толькі беларусы, але і замежныя грамадзяне: жыхары Расіі, Прыбалтыкі, Украіны, Германіі, Італіі, Канады.

Многія грамадзяне выбіраюць адпачынак у санаторыі не толькі з­за медыцынскіх паслуг, а і з­за мяккага клімату, жывапіснай прыроды і чыстага паветра – спецыялісты называюць гэта кліматалячэннем.

“Лясныя азёры” спецыялізуюцца на лячэнні хвароб сіс­тэмы кровазвароту, органаў дыхання, нервовай і косна­мышачнай сістэм, хвароб нырак і мочавыдзяляльнай сістэмы. І сёння можна ўпэўнена сцвярджаць, што ў плане аказання медыцынскіх паслуг санаторый выйшаў на новы, даволі высокі ўзровень. Дарэчы, паправіць сваё здароўе ва ўстанове могуць не толькі тыя, хто прыязджае сюды па пуцёўцы, а і ўсе жадаючыя. Спектр аказваемых платных медыцынскіх паслуг вельмі шырокі.

Пастаяннае напружанне на рабоце і мноства бытавых праблем негатыўна адбіваюцца на любым з нас. У цяперашні час актыўна выкарыстоўваецца тэрапеўтычная спа-­капсула, якая з’яўляецца прынцыпова новым падыходам да здаровага ладу жыцця. Спецыяльны шматфункцыянальны апарат – спа­-капсула – не толькі зручная ў выкарыстанні, але і вельмі эфектыўная, дазваляе вырашыць такія праблемы, як цэлюліт, мышачныя болі, сіндром стомленасці, дэпрэсія і стрэс, парушэнне сну і інтаксікацыя арганізма.

Сухая вуглякіслая ванна, напрыклад, аказвае сасударасшыральнае дзеянне, вуглекіслата садзейнічае паляпшэнню кровазвароту, забяспечвае высокі тэрапеўтычны эфект у хворых ішэмічнай хваробай, гіпертаніяй. Паспяхова выкарыстоўваецца гэтая працэдура пры варыкозным пашырэнні вен, пры лячэнні розных відаў неўрозаў, імпатэнцыі і іншага.

А вось справіцца з рэўматызмам, артрытам, пазбавіцца ад лішняй вагі, вывесці таксіны, палепшыць колер твару, аднавіць энергію дапаможа інфрачырвоная сауна, якая карыстаецца немалым попытам у санаторыі. Адчуць сябе больш бадзёрым і актыўным, захаваць маладосць скуры дапаможа спецыяльная кедравая бочка. Яе водар у адным з памяшканняў лячэбнага корпуса так і заманьвае апрабаваць гэтую працэдуру.

Паколькі хваробы органаў сістэмы дыхання даволі распаўсюджаныя, то ў санаторыі для лячэння і прафілактыкі прадугледжаны шырокі выбар інгаляцый, а таксама ёсць спецыяльны салявы пакой ці спелеапакой.

Магчыма, многія яшчэ не ведаюць, што ў санаторыі аказваецца і такая паслуга, як даследаванне крыві без яе забору (абследаванне на неінвазіўным аналізатары паказчыкаў крыві), а праверыць страўнік на хелікабактэр можна з дапамогай дыхальнага тэста, не робячы непрыемную працэдуру глытання зонду.

Безумоўна, зацікавяць многіх прадстаўніц прыгожай паловы разнастайныя касметалагічныя працэдуры – масажы, маскі для твару і іншае.

Нямала наведвальнікаў нам давялося сустрэць і каля фітабару санаторыя: “Фітачай не толькі смачны, а і карысны!” – адзначалі адпачываючыя з кубачкамі толькі што заваранага свежага напітку.

Сярод іншых медыцынскіх паслуг і такія, як гразелячэнне, герудатэрапія (знакамітае лячэнне піяўкамі), ігларэфлексатэрапія, гідрапатыя (цыркулярны душ, душ Шарко, ігольчаты), разнастайныя віды лячэбнага масажу (вакуумна­ролікавы, апаратны на кушэтцы NUGA BEST, мядовы, гідрамасаж рук і ног на апараце aquaroll, падводны душ­масаж), маніторная ачыстка кішэчніка, разнастайныя віды ваннаў (салявыя, жамчужныя, хвойныя, гарчычныя, малочна­мядовыя, аромаванны), лячэбныя мікраклізмы і некаторыя іншыя.

Здраўніца мае афіцыйны сайт, некалькі старонак у сацыяльных сетках, праз якія рэкламуе свае паслугі, праводзіць розныя акцыі, каб запоўніць нумары не толькі летам, але і ў міжсезонне. Наогул жа, набыць пуцёўку праз інтэрнэт даволі проста. Зрабіць гэта можна на сайце, дзе размешчаны звесткі пра ўсе здраўніцы краіны, праглядзець колькасць свабодных нумароў на падыходзячы час і забраніраваць. Спецыялісты “Лясных азёр”  звяжуцца з патэнцыяльнымі кліентамі, удакладняць заяўку і вышлюць дагавор. Аплачваецца пуцёўка па месцы пражывання, а пацвярджаецца копіяй квітка. Яе кошт уключае пражыванне, харчаванне і лячэнне. Набыць пуцёўку можна на перыяд ад 6 дзён і больш. Аднак ёсць магчымасць атрымаць многія віды паслуг і амбулаторна – гэтая прапанова павінна зацікавіць жыхароў Ушаччыны. Папулярнасцю ў апошні час карыстаецца ў адпачываючых тур выхаднога дня, які ўключае пражыванне, харчаванне і мінімум лячэння.

Трэба мець на ўвазе, што ў здраўніцы прадугледжана сістэма скідак: для членаў прафсаюзаў – у памеры 25 працэнтаў, для пенсіянераў – 10­ці, дзяцей – 30­ці. Могуць разлічваць турысты і на паслугі транспарту: работнікі санаторыя на мікрааўтобусе сустрэнуць іх на аўтавакзале ці, наадварот, з чамаданамі адвязуць у патрэбную кропку.

Пастаянна праводзіцца мадэрнізацыя санаторыя, добраўпарадкаванне тэрыторыі. Зараз тут ёсць абсталяваная па ўсіх патрабаваннях гульнявая пляцоўка для дзяцей. Валейбольная ж не так даўно атрымала пакрыццё са спецыяльнага матэрыялу. Рэканструяваны крыніцы, што пры спуску да пляжа, на якім з’явіўся пірс, павялічылася колькасць лежакоў, па­ранейшаму існуе пракат лодак і катамаранаў, якраз нядаўна быў абноўлены гэты “водны парк”. Прадугледжана на тэрыторыі санаторыя ахоўная стаянка для транспартных сродкаў адпачываючых. А чаго варты цёплыя пераходы паміж карпусамі! Дарэчы, на гэта пры выбары пуцёўкі звяртаюць увагу многія патэнцыяльныя кліенты.

Магчымасцяў цікава правесці вольны час у санаторыі хоць адбаўляй! Можна пагуляць у більярд, аэрахакей, іншыя настольныя гульні. Чакаюць наведвальнікаў “трэнажорка” і зала для караоке. Штодня ў клубе праходзяць вечары, тэматычныя праграмы і дыскатэкі. З нагоды і без можна зрабіць прычоску, манікюр і педыкюр. Аматары адпачынку на свежым паветры абавязкова ацэняць наяўнасць на тэрыторыі здраўніцы абсталяваных пляцовак для пікніка, пракату палак для скандынаўскай хадзьбы, лыж, канькоў. Ну а каб пашырыць далягляд, можна прыняць удзел у экскурсіях па славутых мясцінах Ушаччыны і не толькі.

Кіраўніцтва ўстановы заўсёды ідзе насустрач сваім кліентам. Хочацца запамінальна адзначыць дзень нараджэння, юбілей, вяселле? Калі ласка, вас запрашае ўтульны рэстаран санаторыя. Марыце аб крэатыўнай працэдуры рэгістрацыі шлюбу? Прыязджайце на абсталяваны пірс на маляўнічым беразе возера Должыца. Не ведаеце, дзе правесці мядовы месяц? Што можа быць лепей нумара “люкс” ці асобнага катэджа ў “Лясных азёрах”?!

* * *

Адным словам, адпачываць у нашым санаторыі проста выдатна. Ды ўшачанам, напэўна, і не трэба рэкламаваць “Лясныя азёры”. Пры неабходнасці лячэння яны купляюць пуцёўку менавіта сюды, ну а калі не атрымліваецца трапіць па ёй – ездзяць проста на працэдуры. І гэта таго варта! Паспрабуйце – упэўнены, што не пашкадуеце.

Вольга КАМАРКОВА, Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

Інфармацыю пра санаторый “Лясныя азёры” вы знойдзеце на сайце: www.lesnyeozera.com. Наконт заказу пуцёвак можна звярнуцца па тэлефонах: (8­02158) 2­70­89, 5­28­67, (8­029) 217­78­90, а па медыцынскіх пытаннях: 2­92­76.



3 комментария по теме “Санаторий «Лесные озёра» привлекает чистой экологией, комфортными условиями, а также современными медицинскими услугами, которые доступны всем желающим

  1. Приятно посмотреть, как санаторий изменился за последние годы. Красиво, обдуманое благоустройство,какие хочешь можно получить медицинские услуги — всё на высшем достойном уровне. Так что отдохнутьи подлечится можно здесь и не ехать куда-то далеко. я в этом убедилась сама.

  2. Озеро Должино — на картах оно так называется. «Должина (Должино) озеро д. Вашково Ушачский р-н Витебская обл.»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *