Родителям на заметку: простые уроки безопасности для детей можно провести с помощью сайта МЧС

Cлужба-101 Калейдоскоп

Бацькі могуць правесці простыя ўрокі бяспекі для сваіх дзяцей з дапамогай спецыяльнага раздзела “МНС бацькам і педагогам” на сайце 112.by, дзе ёсць шмат карыснай і цікавай інфармацыі. На сайце можна праслухаць аудыёказкі, знайсці розныя гісторыі і кніжкі з яркімі ілюстрацыямі. Для дарослых і педагогаў сабраны яркія памяткі на актуальныя тэмы, сцэнарыі заняткаў і мерапрыемстваў. Праверыць і замацаваць свае веды па азбуцы бяспекі можна з дапамогай спецыяльных тэстаў. Акрамя гэтага выратавальнікі сабралі і змясцілі на сайце спіс тэматычных мультфільмаў, якія яны рэкамендуюць дзецям для прагляду. У гэты пералік, напрыклад, трапілі серыі з вядомых зараз “Смяшарыкаў” і “Фіксікаў”, а таксама “Тры кацяня”.

У час школьных канікул бацькам варта кантраляваць, дзе і чым займаюцца дзеці. Знайдзіце магчымасць і нагадаць ім асноўныя правілы бяспекі. Не пужайце дзіця, а на прыкладах раскажыце пра бяспеку і разглядзіце канкрэтныя сітуацыі і што рабіць у такім выпадку. Малодшыя школьнікі павінны ведаць хатні адрас, нумар тэлефона. Навучыце, як пры неабходнасці тэлефанаваць у экстранныя службы. У Мінску дзевяцігадовы хлопчык не разгубіўся, калі дома загарэўся тэлевізар. Ён не толькі выклікаў выратавальнікаў, а і сам змог ліквідаваць узгаранне да іх прыезду.

Растлумачце дзецям, што ў выпадку пажару неабходна выбягаць на вуліцу і клікаць на дапамогу і ні ў якім разе не хавацца ў памяшканні. Не дазваляйце малым карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі, тапіць печы. Давайце дзецям якія­небудзь заданні, каб у вашу адсутнасць яны былі заняты карыснымі справамі.

Немагчыма прадугледзець усе сітуацыі і даць парады на ўсе выпадкі жыцця. Але навучыць дзіця быць асцярожным можна і трэба. І заўсёды памятайце, што дзіця бярэ прыклад з вас. Няхай ваш прыклад выканання правіл бяспекі навучыць яго.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *