В универмаге и других торговых точках Ушач царит новогодняя атмосфера

Общество

Такое ўбранства на другім паверсе ўнівермага было ўжо месяц таму. Яшчэ ў пачатку лістапада работнікі як упрыгожылі гандлёвую залу, так і напоўнілі паліцы таварам навагодняй тэматыкі. Штучныя ёлкі, маскі, дожджык, рознакаляровыя шары на ёлку, Дзяды Марозы і Снягуркі, свечкі, гірлянды. Тут ёсць усё, што стварае атмасферу свята.

Ва ўнівермагу, як і ў іншых кропках гарпасёлка, ужо распачаліся шматлікія акцыі, падрыхтаваны навагоднія падарункі. Ну а горад паступова ператвараецца ў казачны з-за падсветкі на будынках, расцяжак на дрэвах. Дарэчы, гэта вялікая работа як арганізацый, так і пераважна камунальнай службы, якая штогод затрачвае вялікія сумы для таго, каб зіхацела ёлка, прывабнымі былі вуліцы Ушачы, і ў нас падымаўся настрой.

Стварыце свята сабе і блізкім, чым хутчэй, тым лепш.

На здымку: Н.Прашковіч і А.Мынчынская.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *