Более двухсот малых населённых пунктов Ушаччины обслуживают автомагазины Ушачского райпо

Общество

Больш за дзвесце малых населеных пунктаў Ушаччыны штодня абслугоўваюць аўтамагазіны райспажыўтаварыства. Крамы на колах прывозяць усе неабходныя вяскоўцам тавары, стараюцца, каб жыхары маленькіх вёсачак не адчувалі сябе абдзеленымі і маглі набыць усё неабходнае.

– Пра работу нашай аўталаўкі можна сказаць толькі добрыя словы! Усяго нам хапае, ёсць выбар і прадукты свежыя. А як зручна, што работнікі выконваюць тыя ці іншыя заяўкі. Напрыклад, я трымаю падсобную гаспадарку і пры неабходнасці хлопцы прывозяць мне камбікорм. Лічу, што на сяле гандлёвае абслугоўванне нармальнае, – гаворыць жыхарка Угрынак Надзея Аўдочанка, робячы ў чарговы раз пакупкі ў аўтамагазіне.

– У мяне ў падсобнай гаспадарцы толькі куры, таму ў аўталаўцы набываю ўсе прадукты, акрамя яек. Дзякуй хочацца сказаць нашым прадаўцам за добрае абслугоўванне, – далучаецца да размовы яшчэ адзін пакупнік Аляксей Гаруськін.

Сапраўды, у аўтамагазіне, які мы засталі на маршруце, у продажы былі ўсе неабходныя тавары, прычым у асартыменце. Напрыклад, тыя, хто хацеў набыць малако ці смятану, мог выбраць вырабы Лепельскага, Полацкага або Брэсцкага камбінатаў. Добрым попытам заўсёды карыстаецца і харчовая прадукцыя ўшацкай вытворчасці.

Ужо больш пяці гадоў абслугоўвае жыхароў Ушаччыны вадзіцель-прадавец Міхаіл Рубанік. Напрыклад, па серадах і суботах яго чакаюць не толькі ва Угрынках, а і Лажанях, Мар’янполлі, Загуззі, Анікеўшчыне, Зерчаніцах і іншых населеных пунктах маршруту. Да кожнага вясковага пакупніка ён імкнецца знайсці падыход і абслужыць якасна.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *