Вакансии в Ушачском районе в мае

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз у раёне. Па інфармацыі сектара сацыяльна-працоўных адносін і занятасці, на пачатак мая свабодныя месцы былі ў 16  службах і арганізацыях Ушаччыны.

Сярод навінак – прапанова ПУП “Энертранс”, якому патрабуюцца падсобны рабочы і цясляр. Па-ранейшаму актуальнымі застаюцца вакансіі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага бухгалтара і бухгалтара, жывёлавода, заатэхніка, юрысконсульта; “Арэхаўна” – галоўнага агранома, галоўнага заатэхніка, галоўнага эканаміста, жывёлавода, аператара машыннага даення, трактарыста; “Кублічы” – галоўнага агранома; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, вадзіцеля аўтамабіля, жывёлавода, заатэхніка-селекцыянера, трактарыста-машыніста, начальніка вытворчага ўчастка “Ільюшына; “Ушацкі райаграсэрвіс” – жывёлавода, аператара машыннага даення; райветстанцыя – намесніка кіраўніка; УП “Сарочына” – заатэхніка, аператара па ветэрынарнай апрацоўцы жывёлы. Нямала вакансій зараз у лясгасе – галоўнага інжынера, вальшчыкаў лесу, леснікоў (ва ўсіх лясніцтвах), майстроў лесу (у Плінскім і Глыбачанскім лясніцтвах), майстра на лесасеках, майстра ніжняга склада лесапункта. Не хапае спецыялістаў у медыцынскай галіне раёна – Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па кардыялогіі, стаматалогіі, фізіятэрапіі, лабараторнай дыягностыцы, гінекалогіі, загадчыкаў ФАПаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр (у Старасельскі і Слабадскі ФАПы), зубнога фельчара, санітара (на Гарбаціцкі ФАП), лабарантаў (у Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД). Ва ўстановах адукацыі чакаюць загадчыка ясляў-сада №4 г.п.Ушачы, інжынера-электроніка (у аддзел), кіраўніка фізічнага выхавання (яслі-сад №2). Сярод заявак, пада­дзеных іншымі арганізацыямі раёна, – медыцынская сястра (масажыст) санаторыя “Лясныя азёры”, начальнік сектара ДРБУ-105 (на час дэкрэтнага водпуску асноўнага работніка), машыніст экскаватара 5 разраду, машыніст бульдозера і трактарыст прадпрыемства меліярацыйных сістэм, вадзіцель пагрузчыка, машыніст бульдозера і машыніст экскаватара ПМК-66, а таксама прадавец і інжынер па якасці райспажыўтаварыства.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю вы можаце ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *