Фасад здания Свято-Параскевинской церкви в Ореховно разрушается. Идёт добровольный сбор средств на проведение ремонтных работ

Общество

Свята-Параскеўская царква ў аграгарадку Арэхаўна – адна з візітак Ушацкага раёна, бо знаходзіцца на бойкай дарозе на шляху да гарадскога пасёлка. Праўда гэты “твар” апошнім часам выглядае не вельмі прывабна – фасад будынка пачаў трэскацца і абсыпацца. Калі не прыняць рамонтных мер, то царква будзе яшчэ больш разбурацца.

Яна была пабудавана ў 1819 годзе ўладаром маёнтка Арэхаўна Мікалаем Юзэфам Грабніцкім. Гэта помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. На працягу 18-19 стагоддзяў на тэрыторыі нашага раёна будавалася шмат цэркваў, яны былі амаль у кожнай вёсцы, але да нашага часу захаваліся адзінкі. У прыватнасці, Свята-Параскеўская – адзіная старадаўняя, якая дзейнічае і сёння. У часы, калі ішла барацьба з рэлігіяй і многія праваслаўныя храмы знішчаліся, ёй удалося выстаяць, праўда, спыніўшы сваю дзейнасць. Працяглы час будынак выкарыстоўваўся ў іншых мэтах. У 1990-я гады храм ля дарогі быў адноўлены. Дарэчы, так і ставілі ў даўніну невялікія капліцы Параскевы, якія і клікалі Пятніцамі, каб кожны спадарожнік мог памаліцца заступніцы сямейнага дабрабыту, паляводаў, жывёлы ад падзяжу. Да Параскевы таксама звярталіся, каб пазбавіцца цяжкіх цялесных і душэўных хвароб. Зараз гэтае намоленае месца любімае не толькі жыхарамі Арэхаўна, а і вернікамі з іншых населеных пунктаў. Пры царкве існуе хор, не так даўно была ўтворана і нядзельная школа.

Унесці свой уклад у захаванне будынку царквы могуць усе жадаючыя –  на рамонт храма ў Арэхаўне адкрыты спецыяльны  разліковы рахунак у РКЦ №37 г.п.Ушачы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”: BY72BAPB30154303000120000000, код банка BAPBBY22424, УНП – 300006980. Пакінуць пэўную суму ўшачане змогуць і праз спецыяльныя ўрны для ахвяраванняў, якія будуць размешчаны ў некаторых гандлёвых кропках.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *