О правилах безопасности на охоте

Профилактика и безопасность

14 кастрычніка ў Барысаўскім раёне падчас палявання на лася 28-гадовы паляўнічы атрымаў раненне ў нагу. Мужчына пакінуў стралковую лінію ў той час, калі яго сусед па нумары страляў у лася, які прабягаў міма.

Прадаўжаецца сезон загоннага палявання на дзікіх капытных жывёл. Таму нагадваем, што зброя – крыніца павышанай небяспекі, бестурботнасць пры абыходжанні з ёй можа прывесці да непапраўных наступстваў. Памятайце: забараняецца выкарыстоўваць паляўнічую зброю з няспраўнасцямі, ехаць з зараджаным ружжом у транспарце, страляць без неабходнасці на шум, шолах і ўзводзіць курок ці здымаць з засцерагальніка. Кожны паляўнічы, які стаіць на нумары, павінен да маскіроўкі дакладна даведацца аб размяшчэнні суседзяў і ўсёй стралковай лініі. На загонным паляванні зараджаць зброю можна толькі на нумары, перад зыходам з яго – разрадзіць.

Забараняецца праводзіць загоннае паляванне ў змроку, тумане, у моцны снегапад, ва ўмовах дрэннай бачнасці. Нельга мяняцца нумарамі, самому выбіраць месцы і сыходзіць з нумара да заканчэння загона, прымяняць самазарадную зброю з ёмістасцю магазіна больш чым на пяць патронаў, страляць па жывёлах уздоўж стралковай лініі, за межамі свайго сектара, пасля сігналу аб заканчэнні загона. Нельга карыстацца зброяй людзям у стане алкагольнага ап’янення, стомленым, хворым, або пад уздзеяннем лекаў, якія зніжаюць увагу і рэакцыю.

За парушэнне правіл бяспекі палявання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь з пазбаўленнем спецыяльнага права на паляванне.

Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.

Тэлефон “гарачай лініі” інспекцыі
(8-0214) 77-43-27 працуе кругласутачна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *