Жизнь ради нескольких окуней. На непрочном льду ушачских озёр уже немало рыбаков

Профилактика и безопасность

Нездарма кажуць: ахвота – горш няволі. Дзясяткі людзей штодня гатовы рызыкаваць жыццём дзеля некалькіх акунёў.

Не паспелі ўсталявацца моцныя маразы, а на ўшацкіх вадаёмах ужо з’явіліся рыбакі – патэнцыяльныя ахвяры першага лёду. Цэлую групу адчайных фанатаў зімовай лоўлі ў мінулую пятніцу давялося сустрэць на саджалцы ў Вялікіх Дольцах. Іх не напалохалі ні рыпучае пад нагамі покрыва, ні цёмныя плямы – першы сігнал яго нетрываласці. З экіпіроўкі – толькі ледабур, вуда і скрыня. Неабходнага выратавальнага абсталявання – так званых захопаў ці хаця б звычайных вяровак – няма ні ў каго.

На наша пытанне аб глыбіні вадаёма рыбакі толькі аджартоўваюцца: “Зараз правалімся – тады дакладна даведаемся”. Вось толькі павесяліўшыся, каб не давялося плакаць. Па даных замераў, праве­дзеных напрыканцы мінулага тыдня спецыялістамі таварыства выратавання на водах, таўшчыня лёду на вадаёмах Віцебскай вобласці і Ушацкага раёна яшчэ не дасягнула 7 см., а гэта мінімум для бяспечнага выхаду на яго чалавека.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *