На квадроцикле — дальше от сельхосугодий, прилегающих к населённым пунктам, местам отдыха граждан

Общество

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебшчыны праводзіць мэтанакіраваную работу па выяўленні і спыненні фактаў парушэння заканадаўства ўладальнікамі квадрацыклаў, іншых аналагічных транспартных сродкаў паблізу сельскагаспадарчых угоддзяў, ля населеных пунктаў і месцаў адпачынку грамадзян.

Узгаданыя ўсюдыходы па сваіх тэхнічных характарыстыках і асаблівасцях канструкцыі не прызначаны для ўдзелу ў дарожным руху. Іх уладальнікі павінны выбіраць такія месцы для язды, каб не ствараць пагрозу бяспецы грамадзян, не прычыняць урон навакольнаму асяроддзю, землям сельгаспрадпрыемстваў.

Пры выяўленні падобных правапарушэнняў да вадзіцеляў прымяняюцца дастаткова суровыя меры ўздзеяння, у тым ліку затрыманне, прымусовая адбуксіроўка спецыфічнага транспарту на ахоўваемую штрафстаянку.

Я.КАЎНУРКА, начальнік аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *