Выбор молодых

Общество

У канцы чэрвеня ў Мінску прайшоў агульны сход рэспубліканскага клуба маладых дэпутатаў “Выбар маладых”. У ім прынялі ўдзел больш 100 маладых дэпутатаў 26 склікання – членаў БРСМ з усіх рэгіёнаў рэспублікі. У іх ліку аказалася і прадстаўніца нашага раёна, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Наталля Закрэўская.
Рэспубліканскі клуб маладых дэпутатаў ажыццяўляе сваю дзейнасць з 2004 года па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Галоўныя задачы, якія ставяць перад сабой удзельнікі клуба, – стварыць адзіны механізм у арганізацыі дзейнасці дэпутацкага корпуса ад моладзі ўсіх узроўняў, накіраваць іх работу на рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, ініцыіраваць правядзенне маладзёжных праграм і праектаў.
Па выніках выбарчай кампаніі 911 членаў маладзёжнай арганізацыі сталі дэпутатамі.
Адкрыў сход маладых дэпутатаў першы сакратар ЦК БРСМ І.Бузаўскі. Выступаючы перад дэлегатамі, лідэр БРСМ падкрэсліў, што “база для развіцця сістэмы супрацоўніцтва ў сферы падтрымкі маладзёжных ініцыятыў ужо дзейнічае, і рэгіёны чакаюць ад нас каардынацыйных дзеянняў. Хацелася б, каб з дапамогай такой грамадскай пляцоўкі, такога рэспублі- канскага клуба маладых дэпутатаў, магутнага грамадскага праекта, мы маглі рухаць наперад інтарэсы моладзі”.
Цікавай і карыснай стала сустрэча ўдзельнікаў маладзёжнага форума са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Л.Ярмошынай. Яна праінфармавала моладзь аб тым, што ў гэтым годзе ўступілі ў сілу змяненні ў Выбарчым кодэксе Беларусі і прэзідэнцкія выбары пройдуць па змененых правілах. Яна адзначыла, што сярод дэпутатаў мясцовых Саветаў стала менш маладых людзей – іх колькасць у новым скліканні зменшылася на 300 чалавек у параўнанні з мінулым. Найбольшую актыўнасць моладзь праяўляе ў буйных гарадах, напрыклад, у Мінску колькасць маладых дэпутатаў наадварот павялічылася ў два разы. Моладзь гатова ісці ў палітыку і цікаві- цца гэтай сферай, а таму можа адстойваць свае інтарэсы. У прыватнасці маладым людзям неабходна прымаць непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы законапраектаў, якія датычацца маладзёжнай палітыкі, раскрываць свой палітычны патэнцыял.
Перад дэлегатамі сходу таксама выступілі начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь І.Дыль, старшыня маладзёжнай палаты 2-га склікання пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў У.Кавалёў.
Вынікам сходу стала абранне каардынацыйнага савета, які ўзначаліў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член БРСМ М.Гарбачонак.
Арганізатары маладзёжнага праекта “Выбар маладых” упэўнены, што новы склад клуба прыўнясе ў яго дзейнасць свае станоўчыя вынікі.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *