Один комментарий на “Каким быть брэнду Ушаччины?”

  1. Міхал:

    Чытаю у артыкуле «…Нам патрэбны яркі турыстычны брэнд, які б стаў візітнай карткай раёна…». Адразу узьнікае шэраг пытаньняў, на якія я не убачыў адказу у артыкуле.
    У прыватнасьці хацелася б зразумець, чаму пачалася размова аб брэндзе, калі пакуль што няма ні стратэгічнага плану развіцьця турыстычнай галіны у раёне, ні адмыслоўцаў, хоць якім бокам знаёмых з тэматыкай? Разумееце, турызм – вельмі складаная галіна бізнэсу паслуг, таму добры рэкрэацыйны патэнцыял далёка не заўсёды і не паўсюль рэалізуецца у сталую турыстычную плынь. Тут патрэбны сістэмны падыход, доугая праца і, нажаль, не малыя сродкі.

Оставить комментарий