Задолженность фирмы «бьёт» по работниках

Закон - один для всех

На сённяшні дзень пытанне своечасовай і поўнай выплаты абавязковых страхавых узносаў і ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва вельмі актуальнае – у працоўны стаж залічваюцца толькі тыя перыяды, на працягу якіх указаныя выплаты спраўна пералічваліся наймальнікам. Нявыплата ж пазбаўляе яго работнікаў права на ўключэнне гэтага перыяду для вылічэння атрыманага імі заробку і пенсіі. Прасцей кажучы: не было ўзносаў – значыць фактычна не працаваў і заработную плату не атрымліваў. Даказаць адваротнае, калі чалавек збярэцца на заслужаны адпачынак, будзе няпроста. І такія факты на Ушаччыне, на жаль, ёсць.

Як нам расказалі ў раённым аддзеле Фонду, запазычанасць па выплаце абавязковых страхавых узносаў і ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне складае зараз 538 тысяч 598 рублёў 14 капеек. У спісе даўжнікоў – 10 арганізацый і прадпрыемстваў раёна, сярод якіх 8 – сельскагаспадарчага профілю. Іх кіраўнікам неабходна прыкласці ўсе намаганні для пагашэння наяўнай запазычанасці і, тым больш, не забывацца пра бягучыя плацяжы.

Каб зменшыць колькасць падаткаў і адлічэнняў у Фонд, некаторыя суб’екты гаспадарання з ліку камерцыйных структур нярэдка плацяць работнікам пэўны мінімум, а поўнасцю разлічваюцца так званай “зарплатай у канвертах”. Церпяць жа ад гэтага зноў работнікі. У іх часта ўзнікаюць пытанні пры назначэнні пенсіі, бо яе памер разлічваецца зыходзячы з афіцыйнай заработнай платы. “Неафіцыйны” даход нельга выкарыстоўваць як легальную крыніцу плацежаздольнасці пры ажыццяўленні буйных грашовых здзелак, для атрымання ў банку неабходнай сумы крэдыту. Падумайце: вам такое трэба?

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *