Ушачанка Мария Прашкович в числе финалисток Национального конкурса красоты «Мисс Беларусь-2018»!

Общество

30 сакавіка сталі вядомы імёны фіналістак ХІ Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2018”. Сярод 30 дзяўчат, якія пазмагаюцца за залатую карону з каштоўнымі камянямі і тытул першай прыгажуні краіны, будзе і ўшачанка Марыя Прашковіч! Яна стала адзінай удзельніцай з Віцебскай вобласці, якая здолела прайсці ў фінал конкурсу, а таму прадстаўляць ёй давядзецца ўсё Прыдзвінне. Паспяхова прайсці адборачныя этапы 19-гадовай дзяўчыне дапамагла не толькі прывабная знешнасць, але і эрудыцыя, артыстычнасць, камунікабельнасць – усе гэтыя крытэрыі ўлічвала журы падчас кастынгаў. Думаецца, што 4 мая літаральна ўсе ўшачане збяруцца ля экранаў тэлевізараў, каб пахварэць за нашу Машу.



1 комментарий по теме “Ушачанка Мария Прашкович в числе финалисток Национального конкурса красоты «Мисс Беларусь-2018»!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *