15 апреля в Ушачах пройдёт сельскохозяйственная ярмарка

Общество

З-за працяглых халадоў сёлетні веснавы сельскагаспадарчы кірмаш будзе праводзіцца амаль на два тыдні пазней мінулагодняга – ушачан чакаюць на цэнтральнай плошчы гарпасёлка ў нядзелю, 15 красавіка. Як нам паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, улічаны пажаданні насельніцтва пры правядзенні мінулых кірмашоў, таму сёлета будзе прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі – традыцыйна можна будзе набыць насеннае і фуражнае зерне, саджанцы пладовых дрэў і кустоў, ялавічыну, свініну, мяса птушкі, сродкі догляду за раслінамі, садовы інвентар, рыбу, курэй і маладняк буйной рагатай жывёлы, іншыя харчовыя і прамысловыя тавары. Дарэчы, арганізатары прапануюць ушачанам не толькі прыходзіць за пакупкамі, а і самім паўдзельнічаць у арганізацыі кірмашу: парасят, курэй, трусоў, бульбу, зерне і іншыя лішкі сельскагаспадарчай прадукцыі могуць прадаваць не толькі ўстановы гандлю, сельгаспрадпрыемствы і прыватныя фірмы, а і грамадзяне – для гэтага дастаткова даведкі аб наяўнасці ў чалавека асабістай падсобнай гаспадаркі.

Афіцыйнае адкрыццё кірмашу – 9 гадзін, але ўжо з 7.00, з пачатку заезду ўдзельнікаў, рух аўтатранспарту праз плошчу будзе абмежаваны. Таксама трэба адзначыць, што райспажыўтаварыства зноў акажа запатрабаваную паслугу па дастаўцы тавараў да месца жыхарства пакупнікоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *