16 июня на озере Отолово пройдёт областной фестиваль по рыбной ловле

Общество

У суботу, 16 чэрвеня, на возеры Оталава пройдуць абласныя адкрыты фестываль па летняй рыбнай лоўлі паплаўком, фідэрам і спаборніцтвы па спартыўнай лоўлі рыбы спінінгам з лодкі. Арганізатар мерапрыемства – Віцебская абласная арганізацыйная структура РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” – запрашае не толькі сваіх членаў, а і ўсіх жадаючых, незалежна ад полу і ўзросту, прыняць у іх удзел. Для гэтага трэба папярэдне падаць заяўку, якія прымаюцца да 15 чэрвеня ва Ушацкай арганізацыйнай структуры БТПР і па тэлефонах 5-72-03, (8029) 814-22-61. Там жа рыбаловам падкажуць і больш падрабязныя ўмовы спаборніцтваў. Пераможцы, якія будуць вызначацца па трох відах лоўлі, атрымаюць каштоўныя падарункі. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца з 5 гадзін раніцы на беразе возера паблізу вёскі Загор’е, а старт лоўлі запланаваны на 6.10.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *