Вакансии в Ушачском районе в июне

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз у раёне. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, на 15 чэрвеня свабодныя месцы былі ў 20 калектывах Ушаччыны.

Сярод навінак – прапанова рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”, якой неабходны начальнік аддзела рознічных продажаў ЦБП №237 у г.п.Ушачы. У аддзяленні паштовай сувязі Ушачы №1 на час дэкрэтнага адпачынку асноўнага работніка чакаюць аператара сувязі. У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ёсць свабодныя месцы дырэктара Глыбачанскага СДК, мастацкага кіраўніка (у Глыбачанскі і Кубліцкі СДК), метадыста (Дом рамёстваў), відэадэманстратара (Кубліцкі і Селішчанскі СДК), загадчыка аддзела, рэжысёра і хормайстра (РДК). У цэнтральнай аптэцы №65 гарпасёлка не хапае правізара. Інжынера, інструктараў па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце, трэнера-выкладчыка па спорце чакаюць у ДЮСШ. Ушацкай школе патрабуюцца бібліятэкар і інжынер-электронік, цэнтральнай бібліятэчнай сістэме – бібліятэкар і мастак-афарміцель.

Вострая кадравая праблема назіраецца ў аграрным сектары. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача і галоўнага заатэхніка; “Кублічы” – галоўнага агранома і галоўнага бухгалтара; “Арэхаўна” – галоўнага агранома, галоўнага заатэхніка, жывёлавода, аператара машыннага даення, спецыяліста па кадрах і трактарыста; ААТ “Ільюшынскі” – вадзіцеля, галоўнага заатэхніка, жывёлавода, інжынера па ахове працы, лабаранта, аператара машыннага даення, трактарыста; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, вадзіцеля, галоўнага інжынера, інжынера па ахове працы, трактарыста; райветстанцыя – ветэрынарнага фельчара і намесніка кіраўніка; УП “Сарочына” – аператара па ветэрынарнай апрацоўцы жывёл.

Патрэбны спецыялісты медыцынскай галіне раёна. Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па стаматалогіі, дэрматавенералогіі, гінекалогіі, кардыялогіі, лабараторнай і функцыянальнай дыягностыкам, урача агульнай практыкі ў Дубраўскую БСД, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр у Маладолецкі, Старасельскі і Слабадскі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД, інструктараў па лячэбнай фізкультуры ў фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і яслі-сад №3 г.п.Ушачы, а таксама медыцынскіх сясцёр у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне, неўралагічны кабінет паліклінікі і яслі-сад №3 г.п. Ушачы, юрысконсульта.

У лясгасе ёсць вакансіі вальшчыка лесу, леснікоў (ва ўсіх лясніцтвах). Райаддзел па надзвычайных сітуацыях чакае вадзіцеля аўтамабіля, ДРБУ-105 – начальніка сектара, ААТ “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны, “Прамкамбінат” – тэхнолага.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 305 да 808 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *