«Твестуба» — новая вытворчасць

Общество

P1140092“Твестуба” – так называецца новае прадпрыемства, якое адкрываецца ва Ушачы па ініцыятыве прадпрымальнікаў з Мінска. У назве, дарэчы, і падказка пра асноўную дзейнасць. Менавіта тубы – кардонныя прэсаваныя балванкі самых розных памераў будуць выпускацца ў былым цэху камбіната бытавога абслугоўвання.

Тут не знойдзеш нічога старога. Наогул, аглядаючы вытворчы цэх, кацельню, падсобныя памяшканні, пляцоўку пад навесам, склалася ўражанне, што зусім недалёка ад цэнтра Ушачы вырас новы завод. Менавіта таму і не верыцца, што з прыстасаванага старога памяшкання ўсё гэта зроблена, бо побач зусім не радуе вока трохпавярхоўка, якая пакуль не мае гаспадара. Шэрая, без шкла…

– Гэты будынак быў не лепш, месцамі нават сцяны не было, не гаворачы пра тынкоўку і ўсё астатняе, – удакладняе намеснік дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю “Твестуба” Дзмітрый Міхайлавіч Аніскевіч. – Пачыналі з будаўнічых работ, цэментавалі, пракладалі кабель, ацяпленне (цёплае паветра падаецца да кожнага працоўнага месца), варылі дзверы, абсталёўвалі санвузел і раздзявалкі для работнікаў, кабінет для начальніка змены і бухгалтара.

І зроблена, трэба адзначыць, усё – як для сябе. У нашым раёне, дзе наогул нямнога вытворчых прадпрыемстваў, якія можна пералічыць на пальцах, адкрыццё новага, безумоўна, падзея. Па-першае, працоўныя рабочыя месцы. Нямнога, аднак каля сарака, пры поўнай загрузцы і рабоце ў тры змены, у перспектыве павінна быць. Па-другое, папаўненне ў раённы бюджэт, і гэта можна лічыць нават першым і галоўным. І па-трэцяе, усё той жа знешні выгляд. Не паўразбураны будынак, а суперсучасная вытворчасць.

Так, аналагаў “Твестубы” ў Беларусі няма. Ёсць падобнае, але не з такім дасканалым абсталяваннем. Тут жа літаральна ўся лінія, а гэта восем агрэгатаў – кітайскай вытворчасці. З вялізных бабін кардону на выхадзе атрымаецца туба пад загаданы памер. Спрасуецца, наматаецца, нарэжацца. Усё, можна сказаць, зробяць машыны, аснашчаныя камп’ютэрам. Таму і людзі, якія стануць за дарагія станкі, павінны валодаць пэўнымі навыкамі. Толькі на абсталяванне пайшло каля 62 тысяч долараў, 139 мільёнаў рублёў было выдзелена прадпрыемству крэдыту пад стварэнне новых працоўных месцаў. Канечне, пры адкрыцці новай вытворчасці ў малых гарадах прадпрымальнікі маюць шэраг пераваг. Само памяшканне атрымана бясплатна. Адчувальныя льготы і ў выплаце падаткаў.

У любы дзень могуць “закруціцца” ўсе гэтыя станкі. Тут чакаюць толькі наладчыкаў з Кітая, і… пойдзе першая прадукцыя, якая, дарэчы, ужо мае канкрэтных заказчыкаў.

у цэху “Твестубы”.

В.КАРАЛЕНКА. На здымку:



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *