Считанные дни остались до Дня белорусской письменности в Иваново. В следующем году эстафету примет Слоним

Общество

Лічаныя дні засталіся да Дня беларускага пісьменства. Іванава ўжо гатова сустрэць гасцей – а на свята прыбудуць удзельнікі з розных гарадоў Беларусі і дэлегацыі з замежжа, таму размяшчаць турыстаў мяркуюць не толькі непасрэдна ў сталіцы мерапрыемства, а і ў Пінску.

Тэма сёлетняга Дня пісьменства – малая радзіма. 1 верасня ў музеі Напалеона Орды ў Варацэвічах пройдзе міжнародны круглы стол “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”, удзел у якім прымуць прадстаўнікі 13 краін свету, у тым ліку Ірана і Эквадора. Увогуле праграма Дня пісьменнасці будзе вельмі насычанай на падзеі. Сярод адметных – фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, уручэнне нацыянальнай літаратурнай прэміі, навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная гісторыі горада Іванава і раёна.

Састаўной часткай свята стане рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў з Жыватворчым Агнём ад Гроба Гасподняга”, якая пройдзе па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны.

Таксама стала ўжо вядома, які горад прыме Дзень пісьменнасці ў наступным годзе – такі гонар выпаў Слоніму.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *