Патрыёту отвечают

Общество

На крытычны матэрыял, надрукаваны ў № 55 за 14 ліпеня 2010 года УП ЖКГ Ушацкага раёна паведамляе, што да фотафакта, змешчанага ў газеце, прадпрыемства не мае ніякага дачынення. Заказчыкам будаўніцтва тратуараў з’яўляецца УКБ Ушацкага раёна, а падрадчыкам “Ушацкае ПМС”. Дадаткова паведамляем, што недахопы, указаныя ў фотафакце, былі ліквідаваны яшчэ да выхаду газеты.

Па пытанні тэхнічнага абслугоўвання тлумачым, што плата за тэхнічнае абслугоўванне і ўлік сродкаў, якія былі зрасходаваны, робіцца згодна з Пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2004 года №13 і асобна па кожным доме не вядзецца, што і немагчыма.

За першае паўгоддзе 2010 года ад грамадзян на тэхнічнае абслугоўванне паступіла 46 мільёнаў 480 тысяч рублёў. Дадаткова на тэхнічнае абслугоўванне і бягучы рамонт на 2010 год са сродкаў раённага бюджэту плануецца выдзеліць 306 мільёнаў. За першае паўгоддзе выдзелена і асвоена 108 мільёнаў. Ніжэй прыводзім асноўныя работы, якія выкананы і вядуцца:

уцяпленне тарцовых сцен дома №10 па вуліцы Дзяржынскага – 26 мільёнаў рублёў; бягучы рамонт жылога дома №11 па вуліцы Калінінскай – 21 мільён рублёў; бягучы рамонт дахаў дамоў №№9, 11, 15 па вуліцы Садовай – 6, 4 і 10 мільёнаў адпаведна, дома №4 па вуліцы Камсамольскай – 12 мільёнаў, № 24 па вуліцы Фрунзе – 6; дома №1 па вуліцы Тэлевізійнай вёскі Астравенец – 10 мільёнаў; рамонт пад’ездаў дома № 26 па вуліцы Фрунзе і №4, 6 па вуліцы Ленінскай – 25 мільёнаў рублёў.

Акрамя гэтага сродкі расходуюцца на ўборку вуліц і двароў, скошванне травы, абследаванне шахт і іншае.

С.ШУЛЬЦ,

дырэктар УП ЖКГ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *