Министерство лесного хозяйства предлагает белорусам придумать девиз к акции «Неделя леса» и получить приз

Общество

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у красавіку правядзе традыцыйную рэспубліканскую акцыю “Тыдзень лесу”. Галоўная мэта мерапрыемства – папулярызацыя беражлівых адносін насельніцтва да прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. У гэтым годзе мерапрыемства будзе прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Упершыню Міністэрства лясной гаспадаркі прапануе беларусам стаць аўтарамі дэвізу акцыі. Асноўныя патрабаванні да слогана – ён павінен быць ёмістым і адлюстроўваць тэматычную накіраванасць мерапрыемства. Паўдзельнічаць у конкурсе можа любы жадаючы. Для гэтага да 6 сакавіка ўключна неабходна накіраваць свае прапановы на электронную пошту info@mlh.gov.by, указаўшы кантактныя даныя. Лепшы слоган стане афіцыйным дэвізам акцыі і будзе размешчаны на рэкламнай і сувенірнай прадукцыі. Ну а яго аўтар атрымае ад арганізатараў прыз.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *