На дорогах Ушаччины ведётся ямочный ремонт

Общество

Амаль увесь састаў Ушацкага ўчастка дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення №37 г.Лепель знаходзіўся паміж Арэхаўнам і Сарочынам. Дарэчы, як і летась прыкладна ў такі ж час. І гэтая заканамернасць тлумачыцца проста. Як толькі спадаюць моцныя маразы і агаляецца палатно, дарожнікі прыступаюць да ямкавага рамонту. І, канечне, пачынаюць з самай бойкай трасы.

Адзінае, у чым было адрозненнем, гэта ў тэхналогіі. Калі летась прымянялі зімовую, то сёлета “пераабуліся раней”. Толькі ў Арэхаўне, дзе абнаўлялі з’езд да магазіна, і непасрэдна за аграгарадком яшчэ можна было ўбачыць чорныя прамавугольнікі роўных форм – прыкмета таго, што стары асфальт выразаўся фрэзай. Было гэта ў пачатку сакавіка, а далей ужо без яе, паколькі сёлета раней усталяваліся плюсавыя тэмпературы. Летні метад закладкі ям больш хуткі, і ў гэтай дапамозе надвор’я начальнік участка Пётр Пятровіч Кляшчонак бачыць маленькі выйгрыш у часе:

– Ямкавы рамонт – справа заканамерная, у нашай паласе з такімі перападамі маразоў і адліг асфальтавае палатно не можа выстаяць, тым больш калі яно не новае, вось з кожным годам выбоін і становіцца ўсё больш, а за красавік трасы павінны быць адрамантаваны, адноўлена разметка, прыведзены ў парадак павільёны і знакі.

А каб усё паспець, на аб’ект адначасова выстаўляецца і новы рэцыклер, і старая бочка для прыгатавання эмульсіі. Такім чынам адразу рыхтуецца 5 тон і заліваецца засыпаны ў падсушаныя ямкі таксама сухі шчэбень. Потым трамбуецца вібраплітой для добрага счаплення са старым асфальтам. Рабіць гэта прасцей і хутчэй, чым закладваць у выбоіны “халодны асфальт”.

Дарэчы, каб справіцца з вялікім аб’ёмам, дарожнікі працуюць без выхадных. А з красавіка мяркуецца прыцягнуць да сезонных работ яшчэ чатырох рознарабочых.

Вольга Караленка.

На здымку: Валерый Сямёнавіч Баеў, Аляксандр Канстанцінавіч Шараг, Уладзімір Анатольевіч Ізмайловіч, Рыгор Захаравіч Шарамет, Канстанцін Мікалаевіч Баркоўскі, Васіль Іванавіч Александровіч, брыгадзір Андрэй Анатольевіч Ізмайловіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *