Школы Ушаччины к новому учебному году готовы

Общество

Вось і падышлі да свайго завяршэння летнія канікулы. Да новага навучальнага года засталіся лічаныя дні, а ва ўсіх установах адукацыі да прыёму вучняў ужо ўсё гатова.

Сёлета была праведзена значная работа па падрыхтоўцы навучальных устаноў да 2010-2011 навучальнага года. Выкананы вялікі аб’ём мерапрыемстваў па рамонце, добраўпарадкаванні, азеляненні і эстэтычным афармленні школ і дашкольных устаноў: прыведзены ў належны стан класныя і групавыя памяшканні, зроблены касметычны рамонт, пафарбавана мэбля і інш. За кошт сродкаў раённага цэнтра занятасці насельніцтва (6,5 млн. рублёў) былі набыты камплекты для рамонту мэблі ў Арэхаўскай і Глыбачанскай школах.

Амаль завершаны капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынка Кубліцкага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. Пачата мадэрнізацыя сістэмы цеплазабеспячэння названай установы адукацыі.

У рамках стварэння аграгарадка Глыбачаны было вырашана зрабіць капітальны рамонт у Глыбачанскай ДАСШ, які зараз знаходзіцца на заключным этапе. Для патрэб школы набыты пральная машына-аўтамат, газавая пліта, халадзільнік, тэхналагічнае абсталяванне (электрапліта, сталы вытворчыя, стэлаж і інш.).

У сувязі з малой напоўненасцю ажыццяўляецца перавод садавай групы з будынка дзіцячага сада ў будынак школы ва ўстанове адукацыі «Касарская ДАСШ-дзіцячы сад». Для стварэння неабходных умоў у памяшканнях школы гаспадарчай групай РАА набыты газавая пліта, пральная машына-аўтамат, воданагравальнік, дзвярныя блокі і неабходныя будаўнічыя матэрыялы. Выкананы ў поўным аб’ёме электрамантажныя работы ў памяшканнях. На ўсё гэта было выдаткавана 12 млн. рублёў.

Для дзіцячых садоў г.п.Ушачы набыты 2 электрапліты і 2 смажыльныя шафы.

Усе харчаблокі ўстаноў адукацыі забяспечаны неабходнай колькасцю кухоннага і сталовага посуду, сталовых прыбораў.

Завершаны работы па капітальным рамонце даху ў Кубліцкім навучальна-педагагічным комплексе дзіцячым садзе-сярэдняй школе, бягучым – у Касарской і Дубраўскай АСШ, яслях-садах № 4, 26 г.п.Ушачы.

Да пачатку 2010-2011 навучальнага года зроблены бягучы рамонт спартыўных залаў агульнаадукацыйных устаноў раёна. Так, у Плінскай, Мосарскай, Ушацкай, Вяркудскай, Вялікадолецкай, Старасельскай агульнаадукацыйных сярэдніх школах былі пафарбаваны падлогі, у Дубраўскай – яшчэ і сцены.

Замена асвятлення ў памяшканнях была выканана ў садзе ўстановы адукацыі «Касарская ДАСШ-дзіцячы сад», цэнтры пазашкольнай работы, дзіцячым сацыяльным прытулку. Усяго было заменена 230 свяцілень на суму 18 млн. рублёў.

Ва ўсіх установах адукацыі праведзены мерапрыемствы па добраўпарадкаванні тэрыторый, выкананыя за кошт грашовых сродкаў ад пазабюджэтнай дзейнасці і спонсарскай дапамогі базавых гаспадарак. Практычна ва ўсіх школах і садах зроблены касметычны рамонт падмуркаў, агароджаў, бардзюраў. Новыя дэкаратыўныя кампазіцыі з’явіліся ў Вялікадолецкай АСШ-дзіцячым садзе, Вяркудскай ДАСШ-дзіцячым садзе, Касарской ДАСШ-дзіцячым садзе, Мосарскай ДАСШ, Арэхаўскай ДАСШ, яслях-садзе №1 г.п.Ушачы.

У рамках рэалізацыі Праграмы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі за кошт сродкаў раённага бюджэту абноўлены камп’ютэрныя класы ў Глыбачанскай і Арэхаўскай сярэдніх школах.

Нядаўна былі падведзены вынікі конкурсу па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, пераможцамі якога сталі калектывы Вяркудскай, Касарской, Вялікадолецкай сярэдніх школ, якія будуць узнагароджаны апаратна-праграмнымі комплексамі «МАП — 51».

У падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да 1 верасня прынялі ўдзел прадпрыемствы і арганізацыі раёна, а таксама спонсары, бацькоўская грамадскасць і самі навучэнцы.

Актыўна ўдзельнічалі ў гэтай рабоце педагагічныя калектывы і тэхнічныя супрацоўнікі.

Л.КАРАБАНЬ, начальнік аддзела адукацыі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *