Ушачский «Райагросервис» снова впереди

Общество

Кругазварот работ у сельскай гаспадарцы сапраўды можна назваць вечным. Здавалася, толькі што распачыналі жніво, а вось яно ўжо завершана. І нават калі яно яшчэ ішло поўным ходам, ужо думалі пра будучы ўраджай – сяўбу азімых. У раёне пакуль не ўсе гаспадаркі прыступілі да гэтай важнай справы. У сярэдзіне тыдня работы ішлі ў Райаграсервісе”, “Кублічах”, “Арэхаўне” і “Ільюшынскім”, а бліжэй да выхадных пачалі ўключацца ў гэту работу і астатнія.
Нікога не здзівіць той факт, што першым прыступіў да сяўбы “Райаграсервіс”, дзе адны з самых вялікіх пасяўных плошчаў. Па плану гаспадарцы неабходна пасеяць 1100 гектараў азімых, аднак мяркуецца яго перавыканаць і пасеяць каля паўтары тысячы, што больш мінулагодняга. У гэтым годзе плошчы сельгаспрадпрыемства павялічыліся за кошт былых зямель “Старасельскага” ў раёне вёскі Занавінне, якія зараз апрацоўваюцца і таксама будуць засявацца азімымі і часткова яравымі культурамі.

Паралельна вядуцца работы па падрыхтоўцы глебы, уносяцца мінеральныя ўгнаенні.

Цяпер жа, пакуль большасць гаспадарак толькі набірае тэмпы сяўбы, у “Райаграсервісе” пасеяна больш 200 гектараў. Штодня засяваецца прыкладна 40-50 гектараў зерневых, а ў бліжэйшы час тэмпы значна павялічацца, бо днямі на палі выйдзе і новы пасяўны агрэгат.

У канцы тыдня ішла работа адразу на двух участках – сеялі пшаніцу і трэцікале. Вопытныя і правераныя механізатары Міхаіл Гардзіёнак і Пётр Судак займаліся знаёмай справай.

Ужо ўзышлі першыя азімыя пасевы рапсу, якога таксама пасеялі больш – 550 гектараў з 300 запланаваных.

Так што работнікі сельскай гаспадаркі па-ранейшаму працуюць у напружаным і прывычным для іх рытме.

В.ПОЛАЗАВА. На здымку: П.Судак.

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *