Не ловите рыбу вблизи линий электропередач!

Профилактика и безопасность

Падобныя знакі ў тых месцах нашага багатага на вадаёмы раёна, дзе ля берагоў знаходзяцца лініі электраперадачы, бачылі, напэўна, многія. Ды вось толькі чамусьці не ўсе вераць напісанаму.

Не так даўно, напрыклад, работнікі Ушацкага РЭС правялі замену проваду на лініі, што праходзіць ля саджалкі ў Старым Сяле Жарскага сельсавета. Устанавілі там і папераджальную таблічку. Калі ж нядаўна давялося пабываць ля вадаёма, убачылі, што на провадзе ўжо вісяць абрыўкі лёскі з кручкамі! Гора-рыбаловы дзівам не сталі ахвярамі электратоку – верагодна, выратавала іх тое, што новыя правады – ізаляваныя. Гэта, аднак, не выключае смяротную пагрозу для жыцця пры кантакце з лініяй.

А таму зноў мусім нагадаць ушачанам і гасцям раёна, што лавіць рыбу ў зоне ЛЭП небяспечна. Адлегласць ад зямлі да проваду звычайна складае 6-7 метраў, прыкладна такую даўжыню маюць і сучасныя вуды, якія вырабляюцца з вуглепластыка, гэты ж матэрыял з’яўляецца добрым правадніком. Павышаная вільготнасць ля вадаёма таксама павялічвае верагоднасць паражэння электратокам – смяротным можа стаць не толькі дотык вудай да проваду, а і паднясенне яе бліжэй чым на метр. Таму нават калі вы проста рухаецеся міма ЛЭП, варта скласці вудзільна. Забараняецца лавіць рыбу і падчас навальніцы. Абавязкова раскажыце пра гэта і вашым дзецям, калі яны рыбачаць самастойна.

В.ЛЕМЕШ, галоўны інжынер Ушацкага раёна электрасетак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *