Объявлена единая санитарная неделя

Общество

Падчас вытворчай нарады старшыня райвыканкама Алег Анатольевіч Кавалёнак паставіў перад кіраўнікамі арганізацый задачы, якія былі акрэслены на селектарнай нарадзе губернатарам вобласці. Тэрмінова трэба звезці з палёў салому, таму дапамогу гаспадаркам тэхнікай будуць аказваць прадпрыемствы раёна.

Паколькі спрыяе надвор’е, кожны дзень на ўборку льну накіроўваецца па 150 чалавек з арганізацый раёна, столькі ж шэфаў з Полацка, таксама прыцягваюцца да сельгасработ вучні школ, якія знаходзяцца бліжэй да льняных палеткаў. Рулоны, якія будуць запрасаваны, тэрмінова павінны звозіцца, дапамогу ў гэтым ільнозаводу таксама будуць аказваць прадпрыемствы раёна.

Неабходна актывізаваць будаўніцтва другога пускавога комплексу малочнатаварнай фермы Завячэлле, таму работы зладжана павінны весці не толькі ПМК-66, але і меліяратары, дарожнікі, самі заказчыкі – “Райаграсервіс”.

Каб навесці належны парадак ва ўсіх населеных пунктах, у раёне аб’яўлены адзіны санітарны тыдзень.

Будуць актывізаваны сельскагаспадарчыя работы – уборка кукурузы, сяўба азімых, якія марудна вяліся з-за дажджоў.

Перад заатэхнічнай службай раёна пастаўлена задача да 20 кастрычніка на базе адной з гаспадарак сабраць гурт буйной рагатай жывёлы мяснога напрамку пароды герэфорды, якія будуць утрымлівацца па асаблівай тэхналогіі.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *