Многоэтажка вместо огородов. В 2020 году в Ушачах начнётся строительство ещё одного многоквартирного дома

Общество

У студзені 2020 года плануецца пачатак будаўніцтва чарговага 40-кватэрнага дома ў мікрараёне вуліцы Віцебскай гарпасёлка. У адпаведнасці з генеральным планам гарадскога пасёлка Ушачы і планам дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў нашага райцэнтра, месцам для новага дома абрана тэрыторыя з заходняга боку ад будынка трэцяга корпуса дома №6 вуліцы Віцебскай. На гэтым месцы з цягам часу многія жыхары прыгаданага дома, а таксама суседніх шматкватэрных па вуліцы Ленінскай самавольна разбілі градкі, паставілі парнікі і цяпліцы. Як нам паведамілі ў райвыканкаме, калі пачнуцца земляныя работы на будоўлі, яны будуць знесены, таму грамадзянам варта ўбраць гэтыя пабудовы самім, пры неабходнасці перасадзіць кусты ягад і пладовыя дрэвы. Калі ж камусьці будзе неабходны зямельны ўчастак пад агародніцтва, аформіць яго на законных падставах можна, звярнуўшыся ў землеўпарадкавальную службу райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *