Три апельсина для варенья, или Почемуна прилавках магазинов некачественные фрукты по высокой цене?

Общество

“Сабраў я ўраджай айвы і захацеў прыгатаваць варэнне з апельсінамі. Абышоў некалькі кропак, адшукаў толькі ў краме “ProЗапас”. Былі яны такой якасці, што паважаючы сябе пакупнік іх не набудзе: дзе падгніўшыя, дзе з высахшай ушчэнт цэдрай. Я ж купіў іх спецыяльна: характар такі, не магу прайсці міма беспарадку. А на наступны дзень паказаў гэтыя апельсіны і ў цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, і спецыялісту райвыканкама па абароне правоў спажыўцоў, і загадчыку “Харчгандля” Л.І.Каваленка. Усе ў адзін голас сказалі, што такой садавіны на паліцах не павінна быць. Аднак яна была, прычым няўцэненая, а амаль пад пяць рублёў. Пацікавіўся я і тэмпературным рэжымам халадзільнікаў, які таксама не адпавядаў норме, не было і даты выпуску яек. Я ўсё гэта высвятляў як пакупнік не дзеля прыдзірак, а таму што мне хочацца, каб і пры хуткім з’яўленні двух супермаркетаў кропкі райспажыўтаварыства, да крокавай даступнасці якіх мы прывыклі, засталіся канкурэнтаздольнымі. А для гэтага трэба трымаць марку, тым больш што я звярнуў увагу на элементарныя рэчы. Дарэчы, запытаўся ў цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, чаму не праводзяць праверак, не падсцёгваюць. Адказалі, што маюць права толькі на маніторынг – ды, здаецца, і гэта дзейсная мера з боку такой аўтарытэтнай службы.

Апельсіны, дарэчы, я купіў праз дзень у “Кулінарыі” – такія, як і хацеў: вялікія, прыгожыя, з тоўстай цэдрай і практычна па тым жа кошце. Варэнне атрымалася смачным. Але ж прысмак ад пошуку апельсінаў усё ж застаўся.”

Віктар СТУКАН, в.Дарошкавічы.

Як нам паведаміла старшыня праўлення райспажыўтаварыства Л.А.Долгая, уцэнку тавараў, якія хутка псуюцца, а таксама тых, дзе заканчваецца тэрмін годнасці, павінны ініцыіраваць загадчыкі магазінаў: для гэтага ім варта звярнуцца да таваразнаўцы. Таксама прадаўцы павінны выстаўляць цэннікі тавараў, на якіх абавязкова ўказваецца тэрмін годнасці. Камерцыйнай службе райспажыўтаварыства ўказана часцей адслежваць рабочыя моманты, прыгаданыя вышэй.

Падрыхтавала Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *