Не сезон для напитков, но… ушачские лимонады и «Вечелье» пользуются спросом

Общество

Пасля апошняга наведвання раёна наш дэпутат у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка пацікавіўся станам спраў райспажыўтаварыства і ў прыватнасці агароднінасушыльнага завода, дзе ў 2011 годзе адкрываў новую лінію па разліве напіткаў і мінеральнай вады. Спікер парламента і тады быў зацікаўлены, каб унікальнае па саставе “Вечалле” прыносіла прыбытак раёну, і зараз спрыяе больш актыўнаму збыту тавару па ўсёй краіне. Тэма закупкі ўшацкай мінералкі гучыць на ўсіх селектарных нарадах у старшыні Белкаапсаюза В.Іванова. Што змянілася за апошні час?

– Складана рабіць аналіз, паколькі зараз не сезон на напіткі і ваду, аднак пэўная актывізацыя назіраецца, – тлумачыць начальнік аддзела прамысловасці райспажыў­таварыства Ула­дзімір Мікалаевіч Круглік. – Ва ўсялякім выпадку тэлефанаванні паступаюць з усіх таварыстваў вобласці, якія раней маглі і праігнараваць наш тавар. Я наўмысна праехаў шэраг магазінаў розных раёнаў, то няма, то некалькі бутэлек, а на першым месцы “Марыся” і іншыя воды, хаця нашы танней і якасней. Цікаўлюся, чаму так. “Дык яе не купляюць, таму і паставілі на бачнае месца. А “Вечалле” ўжо разышлося”, – чую ў адказ. Таму спадзяюся, што зараз хаця б па вобласці даведзеныя заданні па закупцы нашай прадукцыі будуць выконвацца. Мы зараз не працуем на склад, толькі пад рэалізацыю і невялікі запас, аднак за лістапад мяркуем адліць пад 15 тысяч дал, што больш мінулага месяца на паўтары-дзве тысячы. Для несезона гэта нармальная лічба. І трымаем поўны асартымент – 11 відаў напіткаў і мінеральная вада “Вечалле” па 0,5, 1 і 1,5 літра. Калі ж будзе большы попыт, гатовы працаваць і ў дзве змены.

– Пакуль што не вельмі актывізаваўся Белкаапзнешгандаль, а менавіта гэта структура размяркоўвае тавар па сістэме спажывецкай кааперацыі ва ўсёй краіне, – дадае намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Юрый Феадасеевіч Хоміч. – Напрамую на нас выйшла пакуль што толькі Магілёўская між­райбаза, і за тыдзень мы ўласным транспартам паставілі туды 800 упаковак “Вечалля” па 1,5 літра і столькі ж напіткаў. Гэта 1,5 тысячы дал толькі мінералкі, для прыкладу, па вобласці рэалізоўваем пад 6. Разумеем, што тавар зараз не хадавы, таму павялічылі тэрмін разлікаў з 30 дзён да 40-65, хаця, зразумела, для нас гэта нявыгадна, бо сродкі на сыравіну даводзіцца забіраць з выручкі. Да новага года попыт павінен павысіцца, таму і нашы заданні будзем карэкціраваць.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *