Ушачанка Валентина Литвин — в числе лауреатов областного этапа республиканского конкурса «Женщина года-2019»

Общество

29 студзеня ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2019”, арганізатарам якога з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”. У рэгіянальным этапе прынялі ўдзел 27 прадстаўніц прыгожай паловы. Прыемна, што ў намінацыі “Матчына слава” ганаровым дыпломам адзначана наша зямлячка В.У.Літвін (на здымку справа).

Валянціна Уладзіміраўна не так даўно стала дырэктарам Ушацкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, але яе плённая работа ўжо ацэнена па вартасці: установа мае Ганаровыя граматы і падзякі за актыўны ўдзел у культурным жыцці рэгіёну, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю краязнаўчай работы. Паспяхова спраўляецца В.У.Літвін і з грамадскімі абавязкамі: з’яўляецца старшынёй і актыўным членам пярвічкі Беларускага саюза жанчын. У вольны час піша вершы, песні, іграе на гітары, вышывае крыжыкам. У 2016 годзе яна стала ўдзельніцай вакальнага трыа “Ушачаначка”, амаль ніводнае значнае раённае мерапрыемства не праходзіць без выступлення гэтага чароўнага жаночага калектыву.

І ўсё ж галоўным сваім дасягненнем і гонарам Валянціна Уладзіміраўна лічыць сям’ю, у якой выхоўваецца трое хлопчыкаў. Дарэчы, дзеці бяруць прыклад з актыўнай мамы, з’яўляюцца ўдзельнікамі народнага фальклорнага калектыву “Спадчына”. У 2017 годзе сям’я Літвін стала пераможцам раённага конкурсу сярод мнагадзетных сямей.

Багаты ўшацкі край на добрых і таленавітых людзей. Паспяховы ўдзел нашай зямлячкі ў конкурсе “Жанчына года-2019” – яркае таму пацвярджэнне.

А.ПАШКОВІЧ, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *