В первый месяц 2020 года на Ушаччине зарегистрировано рождение 7 малышей

Демография

“Першынцы” года

Прыемную статыстыку нараджальнасці ў 2020 годзе на Ушаччыне распачала маленькая Марыя Бягун. На свет дзяўчынка з’явілася напярэдадні Каляд – 6 студзеня. У Жанны Пятроўны і Міхаіла Міхайлавіча Бягун з вёскі Наваселле гэта ўжо другое дзіця.

Усяго ў студзені органамі загса Ушацкага раёна зарэгістравана нараджэнне 7 дзяцей: 5 хлопчыкаў і 2 дзяўчынак. Першынцам стаў толькі Цімур Гаравы, другімі малышамі, акрамя прыгаданай вышэй М.Бягун – Марк Емяльянаў і Яраслаў Сабін, трэцімі – Ганна Корань і Уладзіслаў Шунто, ну а ў сям’і Юркевічаў з Ушач са з’яўленнем на свет сына Дзмітрыя цяпер ужо шасцёра дзяцей.

Новыя сем’і

У першы месяц 2020-га на Ушаччыне зарэгістравана 4 шлюбы. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў толькі для Паўла Шарохі і Крысціны Хрэбто.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *