Занимательно о безопасности рассказали юным жителям агрогородка Ильюшино сотрудники ГАИ

Профилактика и безопасность

Небывалае ажыўленне панавала ў чацвер у Ільюшынскім яслях-садзе. У рамках Адзінага дня бяспекі ў госці да выхаванцаў завіталі супрацоўнікі аддзялення ДАІ Ушацкага райаддзела міліцыі. У займальнай форме хлопчыкам і дзяўчынкам нагадалі аб правілах паводзін на дарозе, пазнаёмілі з асаблівасцямі службовай дзейнасці.

Трэба было бачыць, з якім азартам прымяралі малышы экіпіроўку, “разбіраліся” ў рабоце спецсродкаў і ўзбраення, што прымяняюцца інспектарамі ДПС пры наглядзе за дарожным рухам, выконвалі ролю рэгуліроўшчыка на імправізаваным участку дарогі, з важным выглядам афармлялі ўмоўную аварыю. Даспадобы прыйшлося хлопчыкам і дзяўчынкам знаёмства з аўтамабілем ушацкіх праваахоўнікаў, самыя цікаўныя мелі магчымасць сесці за руль, пратэсціраваць работу пробліскавых маячкоў. Супрацоўнікі ДАІ яшчэ раз нагадалі аб тым, што праезная частка – гэта зона павышанай небяспекі, даступна разабралі розныя дарожныя сітуацыі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *