Семейный капитал можно использовать досрочно

Общество

Як мы паведамлялі раней, з 1 студзеня 2020 года ўступіў у сілу Указ “Аб сямейным капітале”. Права на яго атрыманне мае сям’я, у якой з’явілася трэцяе і наступныя дзеці (у тым ліку і ўсыноўленыя). Выплачваецца капітал толькі адзін раз, а яго памер зараз складае 22500 рублёў.

Сродкі могуць быць выкарыстаны не толькі пры дасягненні дзіця, са з’яўленнем якога сям’я атрымала права на назначэнне капіталу, 18 гадоў, як было раней, але і датэрмінова на аплату медыцынскіх паслуг, паляпшэнне жыллёвых умоў, атрымання адукацыі. Сродкі выдзяляюцца не толькі сем’ям, якім капітал назначаны сёлета, але і ў папярэднія гады, магчыма ў поўнай суме і часткамі, аднак толькі ў безнаяўным разліку.

За атрыманнем звяртаецца той член сям’і, на каго капітал аформлены, але калі гэта немагчыма ў сувязі з захворваннем, разводам ці па нейкіх іншых важкіх прычынах, то другі.

Хачу падкрэсліць, што недатэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу мае больш шырокае прызначэнне, а з сёлетняга года ён яшчэ і індэксуецца. Па самых прыкладных разліках яго памер пры захоўванні на дэпазіце за 18 гадоў можа павялічыцца на тры тысячы долараў.

В.ГУГІНА, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

І набыць, і пабудаваць

Як канкрэтна можна палепшыць жыллёвыя ўмовы за сродкі сямейнага капіталу, мы пацікавіліся ў загадчыка сектара архітэктуры і будаўніцтва Г.В.ДЫММАН.

– Адразу хачу сказаць, што ён можа быць выкарыстаны для будаўніцтва новага жылля, што актуальна для ўшачан зараз, паколькі фарміруецца новы дом. Адзіная ўмова – сям’я павінна стаяць на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Гаворачы прасцей, сямейны капітал не можа быць выкарыстаны датэрмінова, калі сям’я мае жыллё і ў ім дастаткова метраў.

Таксама можна набыць дом або кватэру на другасным рынку жылля. Падбірае яго сям’я самастойна, потым трэба звярнуцца ў органы рэгістрацыі нерухомасці (БТІ) для вызначэння яго рыначнага кошту, паколькі па ім і будзе вызначацца сума: не больш памеру сямейнага капіталу, але магчыма і менш.

Можа атрымаць сям’я капітал і на рэканструкцыю жылля. Для гэтага абавязкова павінен быць праект і каштарыс, згодна з якім пералічаецца сума.

Чацвёрты варыянт: на пагашэнне крэдыту, атрыманага раней на набыццё або будаўніцтва жылля. Умова такая ж, як пры будаўніцтве новага, на момант атрымання крэдыту сям’я павінна была стаяць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў.

Усяго ў райвыканкам за датэрміновым атрыманнем сямейнага капіталу для паляпшэння жыллёвых умоў ужо звярнулася 11 чалавек.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *