Весенней ярмарки не будет. Купить инвентарь, семена, удобрения можно в магазинах, а зерно заказать у сельхозпредприятий

Общество

У сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй, каб не дапускаць масавага збору людзей, сёлета не будзе праводзіцца вясенні кірмаш. Аднак інвентар, мінеральныя ўгнаенні, плёнку, цыбулю-сявок і насенне іншай агародніны можна набыць як у магазінах Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства, так і ў аўтакрамах, папярэдне заказаўшы тавар. Хутка завязуць і насенне бульбы, пра сарты і кошт будзе дадаткова паведамлена праз газету. А вось фуражнае зерне праз аўтамагазіны можна набыць і зараз, што датычыцца насеннага, то яго заказвайце ў сельгаспрадпрыемствах па месцы жыхарства. Як паведамілі ў райсельгасхарчы, будзе вы­дзяляцца па 50 кілаграмаў для тых, хто трымае асабістую падсобную гаспадарку. Саджанцы, а таксама іншы пасадачны матэрыял прадаецца на рынку ў гарпасёлку.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *