Мост в Ушачах скоро закроется на реконструкцию

Общество

З абласнога бюджэту і рэспубліканскага дарожнага фонду выдзелены адзін мільён рублёў на рэканструкцыю моста ў гарадскім пасёлку Ушачы – такое рашэнне прынята на апошняй сесіі абласнога Савета дэпутатаў. Каб не марнаваць сродкі – не ўстанаўліваць часовых пераездаў праз раку Ушача ў цэнтры гарпасёлка – будавацца ён будзе адразу пастаянны, а таму рух транспарту будзе спынены. Такія рашэнні (аб поўным спыненні руху) у рэспубліцы прымаліся неаднойчы: пры ўзвядзенні моста праз Дзвіну і Прыпяць, хоць аб’езд атрымліваўся большым, чым у нас.

Пешаходы змогуць трапляць з левага боку ракі ў цэнтр праз тры пешаходныя масты: два існуючыя паміж вуліцамі Кастрычніцкая-Маладзёжная, а таксама Піянерская-Полацкая (апошні падрамантуюць), трэцяя пераправа злучыць Ленінскую, яе пабудуюць паблізу ад існуючага моста.

Тыя, хто ездзіць на машынах з Матырына, Двор Пліна або левабярэжнай часткі гарпасёлка, змогуць пакідаць іх блізка ад ракі, пераходзіць у цэнтр пешшу або ездзіць праз Гуту ці Старынку-Ільюшына.

Зразумела, што гэта нязручнасці для ўсіх ушачан. Аднак яны часовыя. У красавіку будзе праведзены тэндар па выбары падраднай арганізацыі, а ў маі павінны распачацца работы. І хаця нарматыўны тэрмін будаўніцтва моста – 9 месяцаў, будзе выбірацца такая падрадная арганізацыя, якая зможа выканаць работы раней.

Пасля рэканструкцыі мост застанецца практычна такім як і быў: праезная частка 7 метраў, тратуары па паўтара, а паміж імі бар’ер. Поўная шырыня моста ад краёў агароджы – 13,5 метра. На апоры пакладзецца маналітная пліта з новым асфальтабетонным пакрыццём. Значна ўзмацніцца пад’езд на мост.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *