В Киселёво злоумышленники хотели взломать дачу. По следам их вычислили милиционер-кинолог с собакой

Происшествия

На рахунку міліцыянера-кінолага аддзялення па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы Андрэя Бутоўскага і яго падапечнага Жака за больш чым пяць гадоў службы ўжо не адно раскрытае злачынства. А на мінулым тыдні яны вылучыліся ў чарговы раз.

У вёсцы Кісялёва Сарочынскага сельсавета зламыснікі хацелі пранікнуць у дачны дом, аднак гэта прыкмецілі суседзі і, спужаўшы няпрошаных гасцей, патэлефанавалі ў міліцыю. Разам з праваахоўнікамі на месца накіраваўся і кінолаг з сабакам.

– Жак адразу ўзяў след, праз поле, лес прайшлі амаль 6 кіламетраў. У выніку сабака вывеў у вёску Белае і сеў прама пад вароты адной з сядзіб, – расказвае А.Бутоўскі.

Далей справу ў свае рукі ўзялі супрацоўнікі крымінальнага вышуку, а аўчарка была заахвочана за добрую работу смачным ласункам. Дарэчы, каб сабака мог дапамагаць і паспяхова служыць, з ім штодня адточваюцца дзеянні, каманды, а сваю прафпрыгоднасць Жак перыядычна пацвярджае не толькі падчас такіх выклікаў, а і на адпаведных экзаменах.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *