Виктор Николаевич Шишов

Ими гордятся К профессиональному празднику Общество

У Віктара Мікалаевіча Шышова стаж педагагічнай работы 24 гады, ва ўстанове адукацыі “Вялікадолецкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа-дзіцячы сад імя П.У. Броўкі” працуе настаўнікам хіміі і біялогіі з 2004 года. Мае вышэйшую катэгорыю.

За час работы ў школе паказаў сябе адукаваным, высокакваліфікаваным спецыялістам. Мае высокую навукова-тэарэтычную і метадычную падрыхтоўку, у сваёй працы кіруецца патрабаваннямі нарматыўных дакументаў, дзяржаўных праграм і адукацыйных стандартаў.

Віктар Мікалаевіч праводзіць свае ўрокі метадычна правільна, на высокім узроўні, валодае і выкарыстоўвае ў адукацыйным працэсе сучасныя адукацыйныя тэхналогіі. Настаўнік падае вучэбны матэрыял з улікам разумовых здольнасцей вучняў, выкарыстоўвае розныя метады і формы навучання: групавую, парную і індывідуальную работу з навучэнцамі, хатнія эксперыментальныя даследаванні і назіранні.

Урокі Віктара Мікалаевіча развіваюць мысленне вучняў, прывіваюць навыкі самастойнай работы, самакантролю і самаацэнкі. Дзейнасць навучэнцаў і якасць засваення вучэбнага матэрыялу знаходзіцца пад пастаянным кантролем настаўніка. На ўроках педагога добразычлівы псіхалагічны клімат, усе вучні адчуваюць сябе камфортна.

Віктар Мікалаевіч вялікае значэнне надае працы з адоранымі і таленавітымі дзецьмі. Пры падрыхтоўцы школьнікаў да алімпіяд, інтэлектуальных конкурсаў настаўнік выкарыстоўвае сучасныя інфармацыйныя і камп’ютэрныя тэхналогіі, што дазваляе навучэнцам рацыянальна размяркоўваць час на занятках, бачыць узровень сваіх ведаў, дае падставу для высокай матывацыі вывучэння біялогіі і хіміі.

Штогод вучні Віктара Мікалаевіча становяцца пераможцамі раённага этапу рэспубліканскіх прадметных алімпіяд па хіміі і біялогіі, навукова-практычных канферэнцый. У 2008 годзе вучань 10 класа Мікалай Шах атрымаў дыплом III ступені на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі. У 2010 годзе вучань 9 класа Яўген Аніскевіч стаў абсалютным пераможцам абласнога і заключнага этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па хіміі. Дыпломам III ступені адзначана праца навучэнца на рэспубліканскім этапе конкурсу экалагічных навукова-даследчых і практычных праектаў «Белавежская пушча XXI стагоддзя».

Віктар Мікалаевіч увесь час павышае свой прафесійны ўзровень шляхам самаадукацыі, дае адкрытыя ўрокі для настаўнікаў школы і раёна, фарміруе ў навучэнцаў навыкі экалагічнай культуры, з’яўляецца прыкладам выхаванасці, стрыманасці, інтэлігентнасці як для навучэнцаў, так і для калег па рабоце, добрасумленна выконвае даручэнні і загады адміністрацыі ўстановы.

В.М.Шышоў – кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў біялогіі, вельмі адказна ставіцца да выканання службовых абавязкаў у дадзеным кірунку, імкнецца надаць практычна арыентаваны характар пасяджэнням метадычнага фарміравання.

Настаўнік прытрымліваецца здаровага ладу жыцця, прапагандуе яго сярод навучэнцаў і калег. Мае актыўную грамадзянскую пазіцыю, абгрунтавана і правільна адстойвае свой пункт гледжання, умее слухаць і чуць свайго суразмоўцу.
Прынцыповы, працавіты, паважлівы, Віктар Мікалаевіч карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод калег, вучняў і іх бацькоў. Гэта творчы настаўнік, чалавек, які выклікае прыхільнасць, заўсёды гатовы падзяліцца сваімі ведамі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *